23 лiстапада 2024, Субота, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Буш абвясціў пра прызнанне ЗША незалежнасці Косава

8

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш абвясціў пра прызнанне Вашынгтонам незалежнасці Косава. Па словах кіраўніка Белага дому, які знаходзіцца з візітам у Танзаніі, "жыхары Косава цяпер сталі незалежнымі", перадае AP.

У інтэрв'ю тэлекампаніі NBC Буш адзначыў, што амерыканская адміністрацыі на чале з ім працяглы час выступала за падаванне незалежнасці Косава. Паводле яго слоў, цяпер "варта рухацца наперад згодна з "планам Ахціссары". Злучаныя Штаты, дадаў Буш, "будуць назіраць за тым, як стануць развівацца падзеі" вакол Косава. Напярэдадні Буш паабяцаў, што ЗША не дапусцяць гвалту ў Косава.

Незалежнасць Косава акрамя ЗША гатовыя прызнаць яшчэ сем дзяржаў: Японія, Бельгія, Францыя, Італія, Вялікабрытанія, Харватыя і Нямеччына.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках