26 снежня 2024, Чацвер, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Харэўскі: «Гэта сьвята Волі»

Сёлета спаўняецца 90 гадоў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Акрамя розных культурніцкіх імпрэзаў напярэдадні юбілейнай даты 25 Сакавіка ў Менску пройдуць сьвяточнае шэсьце і мітінг. Што значыць гэтае сьвята сёньня ў жыцьці асобнага чалавека? На думку культуроляга і гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, гэта тое, што закадавана ў самой назьве сьвята – Дзень Волі.

Сваімі развагамі на тэму, чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі сёньняшняй, Сяргей Харэўскі падзяліўся з “Радыё Свабодай”

- Для мяне гэта сьвята Волі. Гэта ўрачыставаньне нашага жаданьня быць і быць самімі сабой. Гэта дзень, калі мы гаворым пра тое, што ёсьць каштоўнасьці, якія застаюцца нам дарагімі і праз 90 гадоў. І вось гэтае выяўленьне ўласнай волі, я думаю, самае істотнае ў гэты дзень.

- А як зьбіраецеся адзначыць гэтую дату?

-- Я спадзяюся, што выйдзе мая наступная кніжка. І прытарную да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі якую-небудзь сяброўскую прэзэнтацыю сваёй новай кнігі. У яе ўвойдуць эсэ, якія былі надрукаваныя ў “Нашай Ніве”. Розныя лекцыі, а таксама скрыпты з Радыё Свабода, у тым ліку там будуць тэксты, прысьвечаныя БНР. Гэткім чынам, я думаю, што з майго боку ўсё пройдзе цёпла. Паколькі я часова абмежаваны ў перамяшчэньнях, наўрад ці я здолею прыняць актыўны ўдзел у шэсьцях. Але, я думаю, сьведкам іх я стану.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках