26 снежня 2024, Чацвер, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Атлант-М» у Беларусі набыты расейцамі

Russian Retail Growth Fund (RRGF), створаны на грошы Віктара Вексельберга, Аляксандра Мамута і іх партнёраў, мае намер укласці каля $50 млн у расейскіх аўтадылераў.

Як стала вядома газеце "Коммерсант", кіруючая фондам Renova Capital Advisors дамаўляецца наконт куплі блокпакета "Атланта-М" (дылер Saab, Volkswagen, Opel, Hummer і іншыя).

Пра тое, што RRGF плануе выдаткаваць на куплю 25% "Атланта-М" каля $50 млн, "Ъ" распавяла крыніца, блізкая да перамоваў. Прэс-сакратар "Атланта-М" Лізавета Капралава пацвердзіла, што фонд праводзіць due diligence сеткі. Партнёр Renova Capital Дзмітры Леванян адмовіўся ад каментараў, але крыніца ў фондзе ведае пра дамоўленасці з дылерам.

Паводле яе слоў, RRGF цікавіць толькі аўтамабільны напрамак "Атланта-М", гэта значыць, дылерскія цэнтры ў Расеі, Беларусі і ва Украіне. Старшыня савета дырэктараў Genser Ігар Панамароў згодзен, што гэтыя актывы "Атланта-М" каштуюць прыкладна $200 млн. На яго думку, на прыцягнутыя $50 млн "Атлант-М" зможа пабудаваць тры-чатыры буйныя дылерскія цэнтры, піша "Коммерсантъ".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках