26 снежня 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Хадаркоўскі: «Расейцы паводзяць сябе як акупаваны народ, але толькі ў Расеі»

2

Былы кіраўнік НК ЮКОС Міхаіл Хадаркоўскі, які знаходзіцца ў чыцінскім СІЗА, заявіў у гутарцы з сваімі адвакатамі, што "ментальнасць расейцаў, узаемаадносіны народа і эліты, месца спецслужб у грамадскім жыцці – характэрныя нават не для ваюючай, а для акупаванай краіны". Пры гэтым, паводле яго слоў, пацверджанне гэтага меркавання ён знайшоў у абсалютна процілеглых па сваіх поглядах мысляроў, піша "Новая газета".

На думку Хадаркоўскага, з часу татара-мангольскага нашэсця расейцы змірыліся з тым, што "ўлада нічым людзям не абавязаная, ніякіх пагадненняў з сваім народам не складае, збірае не падаткі на агульныя мэты, а даніну, за якую здаваць справаздачу абсалютна не абавязаная". Гэта, на думку экс-кіраўніка ЮКОСА, стала шматвяковай традыцыяй. Ён адзначыў, што асобныя свабодалюбныя людзі спрабавалі дзейнічаць інакш, але ў настроях думак большасці ад гэтага амаль нічога не змянялася.

Вынікам гэтай шматвяковай традыцыі, на думку Хадаркоўскага, стаў антыкалектывізм, гэта значыць, няўменне і нежаданне аб'ядноўваць намаганні для вырашэння агульных задач без кіруючага ўздзеяння ўлады. Як зазначыў экс-кіраўнік ЮКОСа, постіндустрыяльная эканоміка робіць такую мадэль паводзін абсалютна неканкурэнтаздольнай.

Між іншым, Хадаркоўскі адзначыў, што ў "іншых" (па яго словах) умовах расейцы выяўляюць сябе як вельмі свабодалюбныя і прадпрымальныя людзі. Таму ён лічыць важным даць людзям зразумець, што можна жыць па-іншаму, "што свабодалюбныя людзі не адзінокія, што сумеснымі высілкамі і без дапамогі ўлады можна дамагацца поспеху, абараняць свае правы і правы іншых".

"Сёння, у цяперашнім празрыстым інфармацыйным свеце, культурны асяродак, прыярытэты людзей, іх навыкі ў грамадскім жыцці могуць змяніць жыццё (зрабіць яго дабрэй) не за шматлікія дзесяцігоддзі і стагоддзі (якіх у нас няма), а за гады. Хай і за гэткія працяглыя гады… А значыць, у Расеі ёсць надзея", – лічыць Хадаркоўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках