27 снежня 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НТВ: Праз два дні «Свабодны тэатр» пераходзіць на легальнае становішча (відэа)

4

Білеты «Свабоднага тэатра» не для свабоднага продажу, – так пачынаецца рэпартаж пра беларускі «Свабодны тэатр», які выйшаў сёння ў эфіры расейскага тэлеканала НТВ.

Іх не прызнаюць афіцыйна, іх лічаць падпольнымі. Самі яны сябе называюць «свабоднымі». Некалькіх акцёраў, сцэнай для якіх служыць прыватныя кватэры, закінутыя дамы і нават лес. Каб патрапіць на выступ, трэба стаць удзельнікам сапраўднай дэтэктыўнай імпрэзы. І ужо зусім нетэатральнай.

Дом на ўскраіне Менска. Кожны з 30 сённяшніх гледачоў запісваўся на спектакль загадзя. Потым шчасліўчыкам ператэлефанавалі – прызначалі месца сустрэчы. Пасля гэтага за руку вялі ў гэтую залу. Гэта каб міліцыя не наляцела падчас тэатральнага дзейства. Было і такое.

Мікалай Халезін, драматург, заснавальнік «Свабоднага тэатра»: «Мы сталі адзіным тэатрам у свеце, дзе акцёры былі арыштаваныя разам з гледачамі. Гэта наш тытул, які мы з задавальненнем бы памянялі на якое-небудзь маленькае памяшканне».

«Бегчы наперадзе паравоза» – дэвіз, з якім яны выходзяць на сцэну. Сёння ўвечары давалі «Грум-грум» па п'есе нямецкага аўтара. Жыццё маленькага чалавека ў вялікім горадзе. Тэма не новая, але актуальная дагэтуль, лічаць тут. Госць з Нямеччыны задаволены ўбачаным пераўвасабленнем нямецкай рэчаіснасці ў беларускую.

Кай Угант: «Я пазнаёміўся з гэтымі хлопцамі ў Францыі, падчас гастролей. Адразу адчуў нейкую электрычнасць. Шмат размаўлялі і вырашылі, што, павінны зрабіць гэты праект».

Тэатр тут пачынаецца з поліэтыленавых пакетаў, якія глядач павінен надзець на ногі. Гэта каб пол не пэцкаць у арэндаваным доме. На колавых дысках габляваныя дошкі – партэр. Але нязручнасці не адчуваецца, калі на сцэне адбываецца такое.

Мікалай Халезін, драматург, заснавальнік «Свабоднага тэатра»: «Наш падпольны статус або паўпадпольны статус прыцягвае людзей, больш маладых. Па-першае, праз тое, што гэтае актуальнае мастацтва, гэта гутарка пра сучасны дзень Беларусі».

Акцёр тэатра: «Мы рады, што такое ў нас можна паглядзець, але не вельмі рады, што толькі ў такіх умовах».

За вечар два спектаклі. На маналог «Пакалення джынс» прыходзіць ужо больш людзей. Новая пляцоўка дазваляе змясціць жадаючых убачыць споведзь былога фарцоўшчыка, які гандляваў джынсамі ў СССР.

Праз два дні «Свабодны тэатр» пераходзіць на легальнае становішча – з'язджае на гастролі ў Лондан.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках