28 снежня 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белыя сцягі у гонар дзеячаў БНР

2

У нядзелю ўвечары ў Віцебску з'явіўся чарговы бел-чырвона-белы сцяг. Як паведаміў апазіцыйны актывіст Барыс Хамайда, гэта ёсць часткай бел-чырвона-белага марафону, што быў абвешчаны Міронам 19 студзеня.

З гэтага дня на дахах будынкаў у розных раёнах горада з'явілася каля дзесятка сцягоў у гонар палітыкаў, дзеячаў культуры, што мелі значную ролю у гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе “Еўрарадыё”.

У цыдулках, прымацаваных да сцягоў, Мірон згадваў імёны Антона Луцкевіча, Язэпа Варонкі, Язэпа Лёсіка ды іншых гістарычных асобаў. Па словах Хамайды, 9 сакавіка сцяг быў узняты ў гонар Васіля Захаркі. Мінакі маглі бачыць сцяг на будынку інтэрната медыцынскага універсітэта. Праз паўгадзіны яго знялі пры дапамозе аўтавышкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках