15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Беларусі ў Вашынгтоне спрабуе абурацца

6

Амбасада Беларусі ў Вашынгтоне паспрабавала абвергнуць выказванні афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША Тома Кейсі пра ўдзельнікаў нядаўняй сустрэчы ў беларускім МЗС з амбасадарамі краін АБСЕ. У заяве для друку амбасада патрабавала, каб знешнепалітычнае ведамства Злучаных Штатаў дэзавуявала гэтыя выказванні.

На брыфінгу для журналістаў 7 сакавіка Кейсі сцвярджаў, што раней у той самы дзень у Менску кіраўнікі місій краін АБСЕ былі запрошаныя на сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі. "Нашага амбасадара не дапусцілі на гэтую сустрэчу, а прымусілі чакаць знадворку", – заявіў амерыканскі дыпламат. "Падчас сустрэчы, наколькі нам вядома ад прысутных, беларускі ўрад высунуў шэраг абвінавачванняў супраць ЗША і рашуча выказаўся наконт таго, што нашаму амбасадару варта з'ехаць, – працягваў ён. – Пазней амбасадарку Карэн Сцюарт запрасілі на асобную сустрэчу і зноў сказалі, што, на думку беларускага кабінета міністраў, ёй варта пакінуць краіну. Гаворка там ішла таксама пра шэраг іншых магчымых абмежаванняў на перамяшчэнні дыпламатаў і пра іншыя рэчы, якія яны могуць паспрабаваць увесці".

Цяпер амбасада ў сувязі з гэтымі выказваннямі давяла да агульнага ведама, што "насамрэч амбасадарка ЗША ў Беларусі брала ўдзел" у згаданай сустрэчы ў МЗС. "На сустрэчы быў таксама намеснік кіраўніка місіі Джонатан Мур, – гаворыцца ў заяве дыппрадстаўніцтва. – Гэта факты, і афіцыйнаму Вашынгтону гэтыя факты добра вядомыя".

У мінулую пятніцу Беларусь абвясціла пра тое, што адклікае ў Менск для кансультацый свайго амбасадара ў ЗША Міхаіла Хвастова і адначасова прапаноўвае Сцюарт пакінуць Беларусь з той самай мэтай. ЗША, аднак, у адказ заявілі, што не збіраюцца адклікаць свайго амбасадара. Прэс-сакратарка Белага дому Дана Пярына паведаміла ІТАР-ТАСС, што, "наколькі ёй вядома", Сцюарт працягвае працаваць у Менску і "ніякіх перамен" у падыходзе амерыканскага боку да дадзенага пытання не адбылося.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках