29 снежня 2024, Нядзеля, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» зноў заяўляе пра падвышэнне цаны на газ

16

Сярэдняя цана расейскага газу ўжо сёлета для спажыўцоў з Еўропы і краін СНД можа сур'ёзна вырасці.

Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер заявіў, што цана на газ для Еўропы можа дасягнуць мяжы ў 400 даляраў за 1 тыс. куб. м. У выніку расейская газавая манаполія можа атрымаць дадатковую выручку ў памеры да 3 млрд даляру. Падвышэнне кошту блакітнага паліва, відавочна, чакае і краіны СНД, канцэрн мае намер неадкладна пачаць з імі перамовы ў сувязі з падвышэннем цэн на азіяцкі газ з 2009 года. Рашэнне азіяцкіх партнёраў «Газпрома», падкрэсліў Мілер, змушае кампанію ўжо неўзабаве прыступіць да сур'ёзнага дыялогу з кліентамі з СНД.

На сустрэчы з Уладзімірам Пуціным 14 сакавіка старшыня праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер пацвердзіў, што пазіцыя Казахстана, Туркменістана і Узбекістана перайсці на еўрапейскія цэны на газ з'яўляецца канчатковай. У выніку кошт блакітнага паліва, якое «Газпром» купляе ў свой баланс і для продажу на знешніх рынках, істотна ўзрасце. У сувязі з гэтым кампанія мае намер неадкладна пачаць перамовы з краінамі СНД – спажыўцамі азіяцкага газу. На думку кіраўніка «Газпрома», пытанне цаны агучанае краінамі Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі вельмі своечасова. «Спажывец павінен улічваць пры фармаванні бюджэту на наступны год тую дынаміку цэн, якая рэальна складаецца на еўрапейскім рынку», – адзначыў кіраўнік «Газпрома».

Па словах спадара Мілера, падвышэнне кошту азіяцкага газу не адаб'ецца на партнёрах «Газпрома» ў Еўропе. Аднак Еўразвязу ўсё ж варта чакаць павелічэння кошту расейскага блакітнага паліва. У сваіх прагнозах на 2008 год кампанія закладвала цану на расейскі газ для еўрапейскіх спажыўцоў 310 даляраў. за 1 тыс. куб. м. «Цяпер цана ў Еўропе перавышае 370 даляраў. Пры гэтым мы мяркуем, што сярэдняя цана ў 2008 годзе можа быць 378 даляраў., а можа нават дасягнуць мяжы ў 400 дал. за 1 тыс. куб. м», – сказаў кіраўнік газавага манапаліста.

Ускосна гэта звязанае і з нізкім курсам даляра, але, як зазначыў спадар Мілер, «дынаміка цэн на газ усё-ткі апярэджвае змяненне курсу даляра і, з другога боку, ніяк не замінае попыту на газ на еўрапейскім рынку». Так, у 2007 годзе «Газпром» пастаўляў у краіны ЕЗ 151 млрд куб. м, а ў гэтым плануе паставіць 157 млрд куб. м.

Асноўная прычына падвышэння цэн на газ для Еўропы – рост цэн на нафтапрадукты. Да іх прывязаная цана на газ у кантрактах «Газпрома», гаворыць у інтэрв'ю ІА "РБК" аналітык «КІТ Фінанс» Кастусь Чарапанаў. Пра гэту залежнасць Еўропа ведае, і яна гатовая да падвышэння кошту газу. Па словах эксперта, падвышэнне кошту газу для былых саюзных рэспублік – працэс непазбежны. У прыватнасці, прадугледжанае, што цана на газ для Беларусі будзе паступова падвышацца і да 2011 года дасягне еўрапейскага ўзроўню за вылікам экспартнай пошліны і выдаткаў «Газпрома» на транспартоўку. У рамках гэтай дамоўленасці «Газпром» таксама паступова павялічвае сваю долю ў капітале «Белтрансгаза».

«Падвышэнне цэн было непазбежным. Ні «Газпром», ні Украіна не маглі доўга купляць сярэднеазіяцкі газ з такімі вялікімі скідкамі», – упэўнены дырэктар кансалтынгавай кампаніі East European Gas Analysis Міхаіл Карчомкін. Аднак цана на газ для Украіны павінна залежаць не толькі ад сярэдняй цаны еўрапейскага экспарту «Газпрома», але і ад умоў кантракту. Украіна – адзіны буйны імпарцёр, які закупляе больш газу ўлетку, чым узімку. Калі б яна закупляла сыравіну згодна з сваімі сезоннымі патрабаваннямі, «Газпрому» давялося б скараціць зімовы экспарт у Еўропу. Таму, калі «Газпром» будзе купляць азіяцкі газ па «еўрапейскай цане», яму давядзецца накіроўваць яго ў Еўропу, а ва Украіну пастаўляць свой газ з скідкай. Паводле ацэнкі Наталлі Мільчаковай з ФК «Открытие», сярэдняя цана газу для спажыўцоў з СНД (Беларусь, Малдова, Арменія, Грузія) на 2008 год складае 162 даляраў за 1 тыс. куб. м.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках