24 снежня 2024, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На псіхсумоўі можа дапамагчы грамата БРСМ

8
На псіхсумоўі можа дапамагчы грамата БРСМ

Ужо некалькі месяцаў увага беларускіх журналістаў прыкавана да неабходнага цяпер для паступлення на некаторыя універсітэцкія спецыяльнасці прафесійна-псіхалагічнага сумоўя.

Карэспандэнт «Радыё Рацыя» вырашыў праверыць, наколькі праўдзівыя чуткі аб неверагодных чэргах на сумоўе, і сам паспрабаваў запісацца на яго.

А другой гадзіне дня на першым паверсе галоўнага корпусу Беларускага дзяржаўнага універсітэту даволі шматлюдна – у кагосьці толькі што скончыліся заняткі, хтосьці, наадварот, спяшаецца на лекцыі. У холе стаяць і некалькі дзесяткаў чалавек зусім не падобных да студэнтаў – гэта сёлетнія выпускнікі разам са сваімі бацькамі чакаюць сваёй чаргі у кабінет прыёмнай камісіі. Менавіта тут маладзёнаў рэгіструюць на ўведзенае ад гэтага году прэзідэнтам Беларусі прафесійна-псіхалагічнае сумоўе.

Чарга рухаецца даволі марудна, абітурыенты, што здолелі самастойна спампаваць бланкі заявы на рэгістрацыю з інтэрнэту, па чарзе запаўняюць іх на імправізаваных сталах, прынесеных са сталовай кімсьці з папярэднікаў.

17-гадовы Антон, навучэнец 78-й сталічнай школы, памыляецца у напісанні неабходнага накірунку і цяпер вымушаны сумна чакаць сваёй чаргі у кабінет:

- Адмыслова сарваўся з заняткаў, каб зарэгістравацца на сумоўе. Заўжды марыў быць правазнаўцам, ад пятага класу збіраюся паступаць у БДУ на юрфак, а тут нечакана ўводзяць гэтае сумоўе. І ўжо страшна становіцца, што, нават маючы “дзевяткі” і “дзесяткі” па “Чалавеку і грамадстве” і гісторыі Беларусі, можна не трапіць на універсітэцкае месца, бо “не падыдзеш характарам”.

Аднагодка Антона Юля, каб зарэгістравацца на сумоўе, прыехала сёння з маці са Смаргоні. Дзяўчына спадзяецца працаваць на мытні, бо там шмат яе сяброў. Юля кажа, што абавязкова пройдзе гутарку з камісіяй. Яна лічыць, што самае галоўнае падчас сумоўя - паказаць сваю зацікаўленасць у атрыманні спецыяльнасці.

Юліна маці ж кажа, што сумоўе - гэта чарговая трата дзяржаўных грошай, без якой можна было б абысціся, проста ўсталяваўшы адпаведны прахадны бал на той ці іншы факультэт:

- Усе дзеці цяпер пішуць цэнтралізаванае тэставанне і паступаюць альбо не паступаюць у інстытуты паводле яго вынікаў. Не трэба прымушаць нас сюды ездзіць па некалькі разоў – няхай бы проста ацэньвалі вынікі тэстаў. Я не думаю, што людзі, якія напішуць тэставанні на адні дзесяткі, захочуць потым кідаць вучобу.

Праз две з паловай гадзіны нарэшце падыходзіць чарга журналіста “ Рацыі”. У кабінеце людзей таксама шмат. З усімі размаўляе адказная сакратарка прыёмнай камісіі Людміла Хухлындзіна. Каб зарэгістравацца на сумоўе, трэба прад’явіць пашпарт і запоўніць адпаведную заяву. Сакратарка раіць рэгістравацца адразу на некалькі спецыяльнасцяў і ўказваць па магчымасці як мага больш поўныя звесткі:

- Інфармацыя, напрыклад, пра вашу цяперашнюю працу, медаль у школе альбо ганаровую грамату БРСМ можа ў спрэчным выпадку істотна схіліць чальцоў камісіі на ваш бок.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках