26 снежня 2024, Чацвер, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ шукае мульцікі

8

Журналіст Барыс Гарэцкі, які супрацоўнічае з радыё “Рацыя” і які быў сёння затрыманы на адной з мінскіх кватэр КДБ, выйшаў на сувязь. Ён распавёў, што ператрус у гэтай кватэры, якую здымае адзін з супрацоўнікаў радыё, праводзілі шасцёра супрацоўнікаў Камітэту дзяржбяспекі.

Яны канфіскавалі ўсе камп’ютэры і гуказапісваючую тэхніку, паведаміўшы, што праводзяць аперацыю ў межах “справы аб мульціках”, па якой следчыя КДБ актывізавалі свае дезянні. Гэтая справа была заведзеная яшчэ ў 2005 годзе на актывістаў арганізацыі “Трэці шлях”, якая вырабляла флэш-мультфільмы палітычнага зместу, у тым ліку пра прэзідэнта Беларусі.

Разам з тэхнікай радыё “Рацыя” у КДБ забралі журналістку Юлію Коцкую. Таксама там быў затырманы і журналіст БелаПАН Аляксандр Янусік, які прыехаў на месца падзеяў для высвятлення акалічнасцяў. Яго адпусцілі. Вольны і Барыс Гарэцкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках