27 снежня 2024, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгон «Марша нязгодных» у Маскве (Відэа)

2

Некалькі чалавек, затрыманыя напярэдадні пры спробе правесці "Марш нязгодных" на Тургенеўскай плошчы ў Маскве, па-ранейшаму застаюцца ў аддзяленнях міліцыі горада, паведамляе "Эхо Москвы". Усяго напярэдадні ў раёне Чыстых прудоў былі затрыманыя ад 30 да 50 чалавек.

У аддзяленне міліцыі везлі нават тых актывістаў, якія сядзелі побач з плошчай у кафэ або знаходзіліся ў суседніх крамах. У АУС былі таксама адпраўленыя лідэр СПС Мікіта Бялых, лідэр руху "За правы чалавека" Леў Панамароў, каардынатар АГФ Марына Літвіновіч, журналіст Аляксандр Рыклін і Аляксандр Гольц і іншыя. Частку затрыманых праз некаторы час адпусцілі.

Па словах карэспандэнта Граней.Ру, падчас разгону акцыі міліцыя ўжыла супраць яе ўдзельнікаў траўматычную зброю, на асфальце былі бачныя ладункі. Міліцыя і АМАП дзейнічалі вельмі жорстка. "Я стаяла ля метро "Чыстыя пруды" з кветкамі ў руках, мяне схапілі, панеслі, разбілі акуляры і ўверх нагамі запхнулі ў аўтобус", – распавяла пасля затрымання Марына Літвіновіч.

Як пішуць у аўторак "Ведомости", на скрыжаванні Бульварнага кольца і Мясніцкай вуліцы людзі ў цывільным яшчэ да 17 гадзін, на якія быў прызначаны марш, захадзілі ў "Макдоналдс", паказвалі пальцамі ў некаторых людзей за столікамі, пасля чаго амапаўцы выхоплівалі з-за століка выяўленага "нязгоднага".

Актывістаў, якія не зайшлі ў "Макдоналдс", таксама затрымлівалі. Людзі ў цывільным стаялі ля выхаду з метро, прыкідваючыся п'янымі, і гучна размаўлялі пра выбары. Але ў дыскусію з імі ніхто не ўступаў, і яны самі сталі выхопліваць людзей з невялікага натоўпу.

27 лютага маскоўскія ўлады прапанавалі арганізатарам "Марша нязгодных" правесці акцыю "ў іншым месцы" без указання альтэрнатыўных варыянтаў. Раней мэрыя адмовілася ўзгадніць "Марш нязгодных" у Маскве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках