30 снежня 2024, панядзелак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянера будуць судзіць за пагрозы ў адрас Лукашэнкі

26

12 сакавіка ў судзе Завадскога раёна г.Менска павінен адбыцца суд над пенсіянерам Віктарам Ракусевічам, абвінавачваным у пагрозах у адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле аператыўных зводак МУС, 17 лютага а шостай гадзіне вечара Віктар Ракусевіч патэлефанаваў з свайго дамашняга тэлефона на нумар 102 і стаў у нецэнзурных словах выказваць дзяжурнаму аператару сваё негатыўнае меркаванне з нагоды скасаваных для пенсіянераў льгот і Аляксандра Лукашэнкі, паабяцаўшы нават учыніць над прэзідэнтам і яго сям'ёй фізічную расправу.

Дзяжурны ўспрыняў пагрозу больш чым сур'ёзна. Тэлефон хутка ўсталявалі, і па адрасе выехала аператыўная група на чале з падпалкоўнікам. Зламысніка затрымалі і адвялі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Сам «палітычны тэрарыст» сцвярджае, што нічога не памятае. Нібыта знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, спаў і быў разбуджаны толькі супрацоўнікамі міліцыі, якія прыехалі прадухіляць пагрозу, якая навісла над кіраўніком дзяржавы. У аддзяленні міліцыі, куды зламыснік быў дастаўлены для допыту, ад выпітага алкаголю і перажытага хвалявання ў яго падняўся ціск, таму вартавым парадку давялося двойчы выклікаць парушальніку «хуткую дапамогу». Таму яго не сталі пакідаць у камеры да раніцы, як гэта першапачаткова планавалася, а адпусцілі дадому, паабяцаўшы, што, калі следства разбярэцца ў дэталях яго падступнага плану, яму ўжо насамрэч не паздаровіцца.

«Ежедневник» адшукаў Віктара Ракусевіча і распытаў яго пра тое, што здарылася:

– Я думаў, што яны разаб'юць дзверы ў кватэру, калі пачалі ламіцца. Прыехаў натоўп міліцыянтаў, у тым ліку падпалкоўнік, маёр і капітан. Узялі панятых, нейкі чалавек у цывільным дбайна сфатаграфаваў усю кватэру. Мяне пыталі пра тое, дзе я захоўваю зброю і якім чынам збіраўся ажыццявіць задуманае. Потым забралі ва ўчастак, дапытвалі там. Я у пратаколе напісаў, што з абвінавачваннем не згодны, і цяпер сцвярджаю, што нікуды не тэлефанаваў і нічога такога не гаварыў.

Я быў п'яны, як гаворыцца, у вусцілку, спаў, а дзверы ў кватэру была адчыненая – мог зайсці хто заўгодна і патэлефанаваць. Ну, падумайце самі: навошта мне, пенсіянеру, фізічна ліквідаваць прэзідэнта? Я, наадварот, галасаваў за яго на кожных выбарах – тры разы. І ў міліцыі на допыце таксама казаў, што нічога супраць Лукашэнкі не маю. Адзінае, што я мог сказаць дрэннага, так гэта тое, што шкада, што ён забраў у нас, пенсіянераў, ільготы. Зрабілі б хаця б 25-працэнтны кошт праезду – і то лягчэй было б жыць, бо пенсія невялікая, а цэны і так хутка растуць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках