27 снежня 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Буш падтрымаў Джона Макейна

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш у сераду абвясціў пра падтрымку кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Джона Макейна, паведамляе агенцтва France Presse. Буш заявіў, што Макейн валодае ўсімі якасцямі, неабходнымі для кіравання краінай і выказаў упэўненасць, што ён атрымае перамогу на прэзідэнцкіх выбарах.

Буш таксама адзначыў, што абарона амерыканскага народа – першарадная задача прэзідэнта ЗША і Макейн гэта разумее. Па словах памочнікаў прэзідэнта, Буш пастараецца аб'яднаць скептычна настроеных рэспубліканцаў у падтрымцы Макейна і забяспечыць падтрымку фінансавання перадвыбарнай кампаніі рэспубліканцаў.

Як нагадвае агенцтва, Макейн быў асноўным супернікам Джорджа Буша на прэзідэнцкіх выбарах 2000 года, аднак ужо ў 2004 годзе, калі Буш быў перавыбраны на другі тэрмін, ён выказаў яму сваю падтрымку і пасля стаў адным з самых рашучых прыхільнікаў вайны ў Іраку.

Паводле вынікаў праймерыз рэспубліканцаў у Тэхасе, Агайо, Род-Айлендзе і Вермонце Джон Макейн набраў 1195 галасоў і забяспечыў сабе вылучэнне ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Для таго каб стаць адзіным кандыдатам, яму неабходна было набраць 1191 голас.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках