28 снежня 2024, Субота, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Супрановіч: «На Дзень Волі мусіць быць шэсьце, якое скончыцца вялікім сьвяточным канцэртам»

1

25 Сакавіка Беларусь адзначыць найвялікшае сьвята ў гісторыі дзяржавы – 90-ыя ўгодкі ад дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Што для сучасных беларусаў значыць гэты дзень і як варта адзначаць Дзень Волі?

Стваральнік кампаніі “Беларуская музычная альтэрнатыва” Віталь Супрановіч упэўнены, што Дзень Волі – тое сьвята, калі мусіць быць шэсьце, якое б прывяло да добрай пляцоўкі, дзе адбываўся б вялікі сьвяточны канцэрт.

- Застаюцца ў памяці 90-я гады, калі на шэсьце прыходзіла сапраўды шмат людзей. Безьліч сьцягоў. Прыгожа, сьвяточна... Мне асабіста здаецца, што Дзень Волі – гэткае сьвята, калі павінна быць шэсьце. І было б добра, калі б гэтае шэсьце вяло да добрай пляцоўкі, дзе б адбываўся вялікі сьвяточны канцэрт. Дзе б выступалі розныя музыкі розных музычных накірункаў, - сказаў ён у інтэрв'ю "Радыё Свабода".

- А для Вас асабіста гэтае сьвята азначае што?

- Для мяне гэта – проста сьвята. Сьвята, дзень, які варта памятаць, варта адзначаць. Нават у тых умовах, у якіх сёньня знаходзімся. Мы мусім зазначыць сваю прысутнасьць, мусім выйсьці на вуліцы, быць у добрым настроі і віншаваць людзей. Калі людзі ня ведаюць, што гэта за сьвята, - распавесьці ім пра гэты дзень

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках