2 траўня 2024, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казуліна трымаюць у ізаляцыі

17
Казуліна трымаюць у ізаляцыі

Пад пагрозай зрыву аказалася доўгатэрміновае спатканьне палітвязьня Аляксандра Казуліна з дочкамі, якое раней плянавалася на 26 красавіка. Палітык знаходзіцца за кратамі з пачатку 2006 года. Яго вызваленьня патрабуе ўвесь сьвет.

Падчас апошняга наведваньня Аляксандра Казуліна адвакатам Зьмітром Гарачкам стала вядома, што адміністрацыя не дае дазволу на спатканьне ў гэты дзень. Міліцыянты тлумачаць адмову тым, што нібыта 26-га красавіка ня будзе вольнага памяшканьня для сустрэчы вязьня з дочкамі. Старэйшая дачка палітыка Вольга гэтак камэнтуе сытуацыю “Радыё Свабода”:

“У калёніі пра ўсё добра вядома. Людзі ведаюць, што тых, хто не зьбіраўся праводзіць спатканьне 26-га, прымушаюць скарыстацца менавіта гэтым днём, каб была прычына адмовіць бацьку, што нібыта няма вольнага памяшканьня”.

Паводле Вольгі Казулінай, гэта нібыта робіцца на загад зьверху пра максымальную ізаляцыю экс-кандыдата на прэзыдэнта ад кантактаў.

Пра фармальныя прычыны адмовы ў спатканьні дачка Аляксандра Казуліна запыталася ў лісьце да начальніка калёніі Віцьба-3 Віталя Агнісьцікава. Вольга нагадала, што апошняе доўгатэрміновае спатканьне са сваякамі ў яе таты было летась у лістападзе. Тады Аляксандр Казулін ў апошні раз бачыўся са сваёй жонкай Ірынай, якая памерла сёлета ў лютым.

Нагадаем, экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна ўжо два гады трымаюць ў віцебскай калёніі. Палітык пакараны на 5 гадоў зьняволеньня паводле суду за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў на Дзень Волі 25-га сакавіка 2006-га году.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках