24 снежня 2024, aўторак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На акцыю салідарнасці з касцёлам выйшлі больш сотні чалавек (Фота, відэа)

2

Малебен за вяртанне касцёла святога Язэпа прайшоў каля храма 14 красавіка, напярэдадні Дня салідарнасці. У ім узялі ўдзел больш сотні ўдзельнікаў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.

Людзі трымалі запаленыя свечкі, чыталі малітвы і спявалі рэлігійныя гімны. Над натоўпам луналі сцягі з выявай Маці Божай.

У гэтым месяцы мінае год, як вернікі і дэмакратычныя актывісты пачалі актыўнае змаганне супраць разбурэння будынкаў кляштара бернардзінцаў і за вяртанне храма каталіцкай царкве. Доўгі час у кляштары размяшчалася ваенная камендатура, а пасля улады збіраліся перабудаваць яго ў гатэль з басейнам і боўлінгам. Дзякуючы намаганнем грамадскасці планы па знішчэнні святыні ня здзейсніліся. Але касцёл да гэтага часу ня вернуты вернікам, якім ён належыў да 1863 года.

Малебен працягваўся амаль гадзіну і скончыўся сумесным выкананнем беларускага нацыянальнага гімна "Магутны Божа". Пасля яго ўдзельнікі паставілі свечкі да ўваходу ў будынак касцёлу ў выглядзе крыжа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках