24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У п'яных кіроўцаў будуць канфіскоўваць аўтамабілі

29

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі лічыць мэтазгодным узмацніць жорсткасць пакарання кіроўцам, што паўторна прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў генерал-маёр міліцыі Віктар Філістовіч.

"Мы збіраемся ўнесці ў заканадаўства змены, згодна з якімі ў кіроўцаў, паўторна прыцягнутых да адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, будуць адбіраць аўтамабілі", - адзначыў В.Філістовіч. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэткая прапанова была выказана падчас паседжанняў дзяржаўнай камісіі па бяспецы дарожнага руху.

На думку намесніка міністра, гэта будзе "больш эфектыўная захада, чым адбыццё пакарання ў месцах пазбаўлення волі". Пры гэтым В.Філістовіч падкрэсліў, што МУС мае намер жорстка спыняць спробы кіравання ў нецвярозым стане.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках