25 снежня 2024, Серада, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амапаўцы ачапілі будынак суду, дзе праходзіць «Працэс 14-ці»

5

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся «Працэс 14-ці» -- судзяць удзельнікаў масавай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня. Каля 50 чалавек, сярод якіх вядомыя палітыкі, прыйшлі падтрымаць абвінавачаных.

Абвінавачаных будуць абараняць 5 адвакатаў. У залі — каля 70 чалавек. Як паведамляе “Радыё Свабода”, палітвязень Андрэй Кім знаходзіцца ў клетцы, дзе трымаюць абвінавачаных, якіх прыводзяць са сьледчага ізалятару. Астатнія абвінавачаныя сядзяць на пярэдніх лаўках. Яны адзетыя ў майкі, на якіх наперадзе напісана “Люблю Беларусь”, а на сьпіне -- цытата з Артыкулу 35 Канстытуцыі Беларусі, які гарантуе свабоду сходаў. Некаторых з абвінавачаных з-за гэтага нават спачатку не пускалі ў будынак суду. У залю прайшоў Любамір Рэгак, пасол Славаччыны, якая цяпер старшынюе ў Радзе Эўропы, іншыя эўрапейскія дыпляматы.

Падтрымаць у суд Цэнтральнага раёну прыйшлі паплечнікі маладых актывістаў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках

Сярод тых, хто ўжо знаходзіцца ля будынку суду - лідэр грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка, старшыня каардынацыйнай Рады індывідуальных прадпрымальнікаў Менску Алесь Макаеў, і рэгіянальныя актывісты прадпрымальніцкага руху. Таксама палітыкі Аляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, Ігар Рынкевіч, Лявон Баршчэўскі, праваабаронцы Алег Волчак, Алесь Бяляцкі. На суд прыйшлі і прадстаўнікі АБСЭ і амбасады ЗША.

Амапаўцы ў цывільным і форме па аднаму прапускаюць людзей у двор суду. Пакуль з-за маруднасьці гэтай працэдуры нават ня ўсе абвінавачаныя дагэтуль ня могуць трапіць у будынак суду.

Нагадаем, у акцыі прадпрымальнікаў у цэнтры Менску супраць прэзыдэнцкага ўказу №760, якая адбылася 10 студзеня сёлета, бралі ўдзел каля трох тысяч чалавек. Некалькі дзясяткаў былі затрыманыя і зьбітыя. Супраць 14-ці выстаўлены крымінальныя абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Вось іх імёны. Аляксандр Баразенка, Аляксей Бондар, Павал Вінаградаў, Максім Дашук, Арцём Дубскі, Андрэй Кім, Антон Койпіш, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Міхась Субач, Уладзімір Сяргееў, Алесь Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч.

Хаця ўсяго ў гэтай справе 14 абвінавачаных, сёньня судзіць будуць толькі 10. Яшчэ чатырох, якія не пасьпелі своечасова азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, паклічуць у суд пазьней.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках