9 студзеня 2025, Чацвер, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт Блішчаў: «Андрэй Кім прыйшоў на акцыю з грамафонам»

10

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся "Працэс 14-ці" -- судзяць удзельнікаў масавай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня. З боку абвінаваўцаў на судзе выступаюць супрацоўнікі АМАПу. Іх паказанні выглядаюць, мякка кажучы, недарэчнымі.

Міліцыянт Блішчаў засведчыў, што дэмакратычны актывіст Андрэй Кім ішоў пад час акцыі з грамафонам. Гэта выклікала агульны смех у зале суда.

Супрацоўнік АМАПу Ягор Караваеў заявіў у судзе, што дэманстранты іх быццам бы білі сняжкамі, а таксама сказаў, што ўдзельнікі акцыі мелі з сабой расцяжку, "скіраваную супраць дзяржаўнага ладу і абразлівую для Аляксандра Лукашэнкі".

Як высветлілася, на "абразлівай" расцяжцы было напісана "Сваім сынам ты даў працу, а нас пазбаўляеш".

Міліцыянты Зміцер Сірач і Алег Бакаў на ўсе пытанні пра дзеянні Кіма адказвалі, што ўвогуле не памятаюць, як што адбывалася.

"Пацярпелы" міліцыянт Юры Сычоў заявіў, што Кім нанёс яму ўдар у твар, прычым правай рукой, у то час як Андрэй Кім, паводле "Нашай нівы", ляўшун.

Усе сведкі з боку абвінаваўцаў так і не змаглі растлумачыць у судзе, у чым складаліся "заклікі" з боку Андрэя Кіма да ўдзельнікаў акцыі пачаць масавыя беспарадкі, адзначае "Радыё Свабода".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках