26 снежня 2024, Чацвер, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барацьба са спадарожнікавымі антэнамі дайшла да Менска (Дакумент)

19
Барацьба са спадарожнікавымі антэнамі дайшла да Менска (Дакумент)

У Менску працягваецца барацьба са спадарожнікавымі антэнамі. Усё больш жыхароў сталіцы атрымліваюць загады неадкладна зарэгістраваць "талеркі" у мясцовых органах улады.

У адваротным выпадку грамадзянам пагражаюць судом і дэмантажом антэнаў. Жыхары Менска даслалі ў прэс-цэнтр Хартыі'97 копію загадаў, што пачалі прыходзіць па пошце з ЖЭСаў.

Як бачна з загада, дэмантаваць спадарожнікавыя антэны ці "узаконіць іх у вызначаным парадку" камунальнікі загадалі жыхарам дамоў па прашпекце газеты "Звязда" у Менску.

Раней падобнае адбывалася ў Гародні. Тады жыхары дамоў па вуліцы Касманаўтаў напісалі калектыўную заяву ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна Гародні, каб там ацанілі патрабаванне зняць антэны з пункту гледжання закона. З пракуратуры заяву скіравалі ў гарадское прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Камунальнікі далі пісьмовы адказ. Яны прапануюць атрымаць дазвол на антэны ў гарадскім упраўленні архітэктуры. Калі дазволу не будзе, жыхары мусяць дэмантаваць антэны да пачатку красавіка. Інакш камунальнікі таксама пагражаюць вырашыць праблему "у судовым парадку".

Праблема, як кажуць уладальнікі антэнаў, у тым, што не існуе механізму "узаконьвання" спадарожнікавых антэнаў. Таму яны ладзяць запыты ў упраўленне архітэктуры гарвыканкаму, каб ім афіцыйна адказалі: ці выдадуць дазвол на антэны, якімі яны карыстаюцца ўжо некалькі гадоў.

Пракаментаваць сітуацыю прэс-цэнтр Хартыі'97 папрасіў праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча.

"Рэч у тым, што фармальна Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях змяшчае артыкул аб адказнасці за самавольнае ўсталяванне антэнаў. Там прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу. Гэта значыць, што дзяржава мусіць рэгламентаваць парадак рэгістрацыі антэнаў. Але Мінгарвыканкам у 2007 годзе адмяніў сваё палажэнне аб парадку усталёўкі антэнаў. І доўгі час ніводны нарматыўны акт не рэгламентаваў парадак усталявання "талерак". Цяпер, відаць, прыняты адпаведны нарматыўны акт. Фармальна людзі, якія не ўсталююць антэны згодна з гэтым патрабаваннем, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Але, вядома, гэтая тэндэнцыя з'яўляецца працягам кампаніі па абмежаванні дасягу беларусаў да незалежнай інфармацыі. Магчыма, гэта звязана з хуткім пераходам незалежнага спадарожнікавага тэлеканалу "Белсат" на спадарожнікавую сістэму "Сірыус", пасля чаго ён стане дасяжным для большай колькасці грамадзян. Не выклікае сумневаў, што гэтыя прадпісанні – выключна палітычны крок”, -- лічыць Уладзімір Лабковіч.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках