30 верасня 2024, панядзелак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суботнік: жар чужымі рукамі

Сабраць сродкі на набыццё абсталявання для дзіцячых медустановаў райвыканкам вырашыў за кошт прадпрымальнікаў. Ва ўсялякім разе, менавіта з такім заклікам да ПП звярнуўся райвыканкам пры дапамозе ўлётак, размешчаных на барысаўскіх рынках.

Рэспубліканскі суботнік быў абвешчаны на суботу, 19 красавіка. Дабрачынна несці «ленінскае бервяно» абавязалі ўсіх работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў. Працаўнікі павінныя былі пералічыць аднадзённы заробак у фонд суботніка, піша газета «Барысаў электронны».

У гэтым годзе дзяржава вырашыла прыкрыць хцівасць новай (ці забытай старой) тэмай – здароўем. А менавіта здароўем дзяцей.

Падаткаў, якія мы адлічваем, каб медыцына дэкларавалася як бясплатная, недастаткова. Зараз бясплатную медыцыну трэба падтрымліваць дадаткова. Прыстойная справа – клопат аб здароўі дзяцей! Так што прадпрымальнікам, якія адмовіліся акрамя падаткаў выкласці яшчэ грошыкаў на спецыяльна выдзелены райвыканкамам рахунак, відавочна, ганьбы не пазбегнуць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках