25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эўрапарламент: «Лукашэнка не зацікаўлены, каб грамадзяне Беларусі ўбачылі, як жывуць свабодныя людзі»

4

У Эўрапарлямэнце адбыліся дэбаты ў пытаньні шэнгенскіх візаў для Беларусі і Ўкраіны. У часе дыскусіі выступіў віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жак Баро, які адзначыў, што з уладамі Беларусі вельмі цяжка размаўляць пра спрашчэньне візавага рэжыму.

Парлямэнтар Лайма Андрыкене выказала спадзяваньне, што ў выніку дэбатаў прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ханс-Герт Пэтэрынг накіруе ліст прэзыдэнту Эўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу з просьбай знайсьці вырашэньне візавага пытаньня. Напрыканцы гэтага тыдня спадар Пэтэрынг наведае Вільню, і пад час яго сустрэчаў шмат увагі будзе надавацца Беларусі. Спадарыня Андрыкене выступіла пад час дэбатаў ад імя самай вялікай палітычнай фракцыі ў Эўрапарлямэнце – Эўрапейскай народнай партыі. Яна выказалася за прыняцьце неадкладных рашэньняў у пытаньні памяншэньня кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў. Аднак, у адрозьненьне ад Украіны, якая мае адмысловую дамову з Эўразьвязам, Беларусь яшчэ нават не распачала перамовы, паведаміла "Радыё Свабода".

“Нават перамовы пра гэта не пачатыя, бо Лукашэнка не зацікаўлены, каб грамадзяне Беларусі ўбачылі, як жывуць свабодныя людзі, як жывуць дэмакратычныя краіны”, -- адзначыла Лайма Андрыкене.

Спадарыня Андрыкене прывяла статыстыку. Польшча, Латвія і Літва штогод выдавалi беларусам каля 400 тысяч візаў. І гэта было ў тры разы больш, чым усе “старыя” краіны шэнгенскай зоны. Толькі 26% грамадзянаў Беларусі хоць аднойчы наведвалі краіну Эўразьвязу. А 60% беларусаў за апошнія тры гады ніводнага разу не сустракаліся з замежнікамi

Аднак яна пагаджаецца з прадстаўніком Эўракамісіі спадаром Баро, што дамаўляцца з уладамі Беларусі вельмі складана:

“У гэтым і прычына ўся. У гэтым і праблема. Але людзі не павінны цярпець, таму што ў іх прэзыдэнт – апошні дыктатар у Эўропе. Асабліва моладзь. Эўропа, я думаю, знойдзе вырашэньне гэтага пытаньня. А з рэжымам ніхто тут фліртам займацца ня будзе”.

Пад час дэбатаў прадстаўнік Эўракамісіі ня даў канкрэтных абяцаньняў у справе візаў. Спадар Баро адзначыў, што некаторыя краіны вядуць перамовы, каб асобнай катэгорыі грамадзянаў даць пэўныя льготы. Ён адзначыў, што ў індывідуальным парадку ахвяры рэпрэсій альбо палітычныя фігуры могуць атрымаць бясплатныя візы.

Паводле кіраўніцы брусэльскага офісу “За дэмакратычную Беларусь” Вольгі Стужынскай, пакуль канкрэтнага рашэньня ў візавым пытаньні не прынята.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках