24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідзія Ярмошына: «Прапановы апазіцыі па выбарах нездзяйсняльныя»

8

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына назвала «нездзяйсняльнымі» прапановы беларускай апазіцыі па арганізацыі парламенцкіх выбараў у краіне.

Цэнтрвыбаркам Беларусі атрымаў прапановы ад лідэраў шэрагу беларускіх апазіцыйных палітычных партыяў, а таксама ад былых кандыдатаў у прэзідэнты – Уладзіміра Ганчарыка і Аляксандра Мілінкевіча па арганізацыі выбараў, паведаміла на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі яе старшыня Лідзія Ярмошына.

«Мы атрымалі 6 прапановаў, большасць з якіх супадаюць з варыянтамі Цэнтрвыбаркама. Яны могуць адрознівацца рэдакцыйна, але не па сутнасці. Дзве прапановы, якія датычацца фарміравання выбарчых камісій і абароны выбарчых бюлетэняў, з’яўляюцца прынцыпова новымі», - сказала Л.Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК патлумачыла, што апазіцыйныя палітыкі прапаноўваюць перагледзець шэраг палажэнняў выбарчага кодэкса, у прыватнасці, па пытаннях фарміравання выбарчай камісіі. Адпаведна заканадаўству, выбарчая камісія фарміруецца з сябраў палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і прадстаўнікоў выбаршчыкаў. Пры гэтым усе катэгорыі маюць роўныя правы. "Яны ж прапаноўваюць надаць большыя правы палітычным партыям: фарміраваць выбарчыя камісіі, перадусім, з сябраў палітычных партыяў. А ўжо месцы, якія застануцца, даваць усім астатнім", - патлумачыла Л.Ярмошына, падкрэсліўшы, што гэта прынцыпова новая заканадаўчая норма і яе змены знаходзяцца не ў кампетэнцыі ЦВК, а ў кампетэнцыі заканатворчых органаў.

Другая прапановы тычыцца права любога чальца выбарчай камісіі ставіць свой подпіс пад выбарчым бюлетэнем. Зараз пад бюлетэнем ставяць подпіс старшыня камісіі і сакратар.

Акрамя таго, ініцыятары прапаноўваюць даць права вызначаць месцы сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі не мясцовым органам улады, а акруговым выбарчым камісіям. "Ніводная выбарчая камісія не мае ў сваёй уласнасці будынкаў", - адзначыла Л.Ярмошына і падкрэсліла, што такім чынам будзе паралізаваная праца кандыдатаў з выбаршчыкамі. Па яе меркаванні, некаторыя прапановы апазіцыі нездзяйсняльныя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках