27 снежня 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: «Мяне ўразіла, што Нацбанк займаецца будаўніцтвам свінакомплексаў у Шклоўскім раёне»

7

"Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні народу і "парламенту" не ацаніў глабальныя эканамічныя праблемы, якія стаяць перад Беларуссю", — такое меркаванне выказаў былы старшыня Нацыянальнага банка краіны Станіслаў Багданкевіч.

Па меркаванні эксперта, А.Лукашэнка "не назваў прычынаў, па якіх мы адстаем ў эканамічным развіцці ад краінаў-суседзяў, якія абралі дэмакратыю і рынак". "Мы адстаем і па заробку, і па ўзроўню коштаў, і па ўзроўню пенсіяў. У тых жа палякаў сярэдні заробак 1.300 даляраў, а ў нас порадку 350", — адзначыў С.Багданкевіч у інтэрв’ю БелаПАН. "Другі паказчык, які кажа аб неэфектыўнасці нашай эканомікі — гэта рост знешняй запазычанасці, які таксама не быў упамянуты", — сказаў экс-старшыня банка. Па меркаванні эксперта, "рост заробку, дапамогаў і пенсіяў забяспечаны за кошт займаў". Акрамя гэтага, як адзначыў эканаміст, "дэфіцыт гандлёвага балансу прэзідэнт крануў толькі ўскосна".

Нагадаем: А. Лукашэнка лічыць, што "Беларусь павінна ўвайсці ў трыццатку лепшых у свеце дзяржаваў па інвестыцыйным клімаце". Ён паведаміў, што за апошні час прыняты шэраг рашэнняў, накіраваных на стварэнне прывабнага інвестыцыйнага клімата. "Але адбываецца парадокс. Інвестара нават цягнуць не трэба, ён сам ідзе. А мы адштурхоўваем ці прапускаем праз такую валакіту, што адбіваем усялякае жаданне працаваць", — адзначыў у сваім пасланні кіраўнік дзяржавы.

Па меркаванні С.Багданкевіча, "галоўным тормазам прыросту інвестыцыяў замежных капіталаў, з’яўляецца беларуская мадэль эканомікі, якую пабудаваў Лукашэнка". "Гэта мадэль кропкавага, ручнога кіравання", — адзначыў эксперт. — таму галоўная віна ляжыць не на чыноўніках, якія часам бываюць жорсткімі і занадта бюракратычнымі ў стаўленні да інвестараў, а менавіта на вышэйшым кіраўніцтве краіны. Вельмі шмат дзяржавы ў эканоміцы, і гэта вынік таго, што не ідуць інвестыцыі. Мы пакуль не бачым сур’ёзнага прытоку замежных інвестыцыяў, толькі крыху расейскага капіталу з’явілася ў банкаўскім сектары". Пры гэтым С.Багданкевіч указаў, што "ўдзельная вага беларускага банкаўскага капіталу ў 2 млрд. даляраў — вельмі нязначная для нашага часу".

"У пасланні мяне ўразіў той факт, што нацыянальны банк, які павінен быць па-за эканомікай, займаецца будаўніцтвам свінакомплексаў у Шклоўскім раёне. Такога няма нідзе ў свеце", — сказаў С.Багданкевіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках