11 студзеня 2026, Нядзеля, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастака Алеся Пушкіна судзяць за ўзняты ў пасёлку Бобр сцяг Еўразвяза (Фота)

24

Суд над вядомым мастаком Алесем Пушкіным пройдзе 3 траўня аб 11.00.

Мастака судзяць за перфоманс, прысвечаны 90-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Нагадаем, што акцыю Пушкін збіраўся ладзіць 25 сакавіка, аднак мусіў яе перанесці, бо яго дом два дні быў у сапраўднай міліцэйскай аблозе. Перфоманс адбыўся 27 сакавіка на цэтральнай плошчы ў пасёлку Бобр. Пад час акцыі мастак паставіў на плошчы стол з караваем, якім ён збіраўся частаваць мясцовых жыхароў. Алесь Пашкін таксама ўсталяваў побач са сталом два сцягі – нацыянальны бел-чырвона-белы і сцяг Еўрапейскага Звяза, а таксама беларускі герб «Пагоню».

Мастак частаваў жыхароў горада пірагом разам са сваёй сям’ёй – жонкай і малым дзіцём, аднак на месца правядзення бяскрыўднай, святочнай акцыі прыехала міліцыя. Затрымлівалі мастака, ужываючы сілу.

Адразу судзіць мастака не сталі. Позва ў Крупскі раёны суд прыйшла толькі праз месяц.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках