25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал «24ДОК» больш не транслююць у Беларусі з-за фільма «Звычайны прэзідэнт»

14

15 мая кампанія "Космас ТБ" спыніла трансляцыю трох тэлеканалаў — "24ДОК", "Фенікс-Арт" и "НСТ".

Як паведамляецца на афіцыйным сайце "Космас ТБ", трансляцыя спыненая "па не залежных ад кампаніі прычынах". Замест названых тэлеканалаў "будзе ажыццяўляцца маркетынгавая трансляцыя іншых тэлеканалаў". На сайце размешчаны афіцыйны ліст за подпісам намесніка начальніка Менскага гарвыканкама Михаіла Ціценкова. У ім паведамляецца аб тым, што Менгарвыканкам адклікае ўзгадненні на трансляцыю трох названых тэлеканалаў. У лісце змяшчаецца патрабаванне прадставіць інфармацыю аб выкананні дадзенага распараджэння ва ўпраўленне ідэалагічнай працы Менгарвыканкама.

У ідэалагічным аддзеле Менгарвыканкама і кампаніі "Космас ТБ" сітуацыю не каментуюць. Па неафіцыйных звестках, прычынай забароны трансляцыі стала дэманстрацыя фільма беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага "Звычайны прэзідэнт". Акрамя тэлеканалу "24ДОК" гэты забаронены беларускімі ўладамі фільм выпадкова, з-за тэхнічнага збою, паказаді таксама на гумарыстычным канале "НСТ", які мае вялікую аўдыторыю ў Беларусі.

У каментары БелаПАН Ю.Хашчавацкі назваў гэтую сітуацыю стандартнай. "На тэлеканале "24ДОК" транслявалася шмат маіх фільмаў: не толькі "Звычайн прэзідэнт", але і "Богі сярпа і молата", "Каўказскія палонныя". Я ведаю, што раней такая сітуацыя была ў Бабруйску — там таксама адключылі "24ДОК" з-за таго, што на ім ішлі мае фільмы", — сказаў рэжысёр.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках