26 снежня 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» рыхтуе да продажу акцыі «Паліміра» і «Нафтана»

5

Да канца 2008 года канцэрн "Белнафтахіма" унясе ва ўрад прапанову аб продажы акцыяў прадпрыемстваў ААТ "Палімір" і ААТ "Нафтан".

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні "Белнафтахіма" Міхаіл Асіпенка, пераказвае БелаПАН.

Па ягоных словах, продаж акцыяў будзе выкананы "адзіным пакетам". "Мы лічым мэтазгодным разглядаць "Палімір" разам з "Нафтанам", паколькі гэтыя два прадпрыемствы будаваліся ў пэўнай ступені адно для аднаго", - сказаў М.Асіпенка.

Намеснік старшыні канцэрна паінфармаваў, што вядзецца падрыхтоўка да злучэння гэтых прадпрыемстваў "для далейшага інвеставання адзіным гаспадарчым комплексам". Ён таксама адзначыў, што "Палімір" меней цікавы для фундатараў, чым "Нафтан".

М.Асіпенка паведаміў, што ацэнку прадпрыемстваў будуць здзяйсняць міжнародныя ацэншчыкі. Па ягоных словах, паводле праграмаў развіцця, у "Палімір" неабходна інвеставаць 1,8 млрд. даляраў, а ў "Нафтан" —больш за 600 млн. даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках