26 снежня 2024, Чацвер, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран не спяшаецца аддаць Беларусі свае радовішчы нафты

3

Беларускі бок чакае ад Ірану больш актыўнай рэалізацыі сумесных праектаў, рэалізуемых у машынабудаўніцтве, будаўніцтве, лагістыцы і энергетыцы.

Аб гэтым заявіў у Менску прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, сустракаючыся з міністрам прамысловасці і шахтаў Ірана Алі Акбар Мехраб'янам, паведамляе «Інтэрфакс».

"Урад Беларусі па інвестыцыйных праектах пры выбары партнёраў аддае перавагу бізнэсу. Мы разлічваем на такое ж стаўленне іранскага боку", - заявіў С.Сідорскі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў першую чаргу кажа аб разведцы радовішча Джофеір. "Мы ў мае гатовыя ўкласці фінансавыя сродкі ў радовішча", - дадаў прэм'ер.

"Надыйшоў час, каб мы, нарэшце, вызначыліся з тэрмінамі рэалізацыі нашых праектаў як у Іране, так і ў Беларусі", - сказаў С.Сідорскі, заўважыўшы, што "пакуль далей размоваў справа не ідзе".

Са свайго боку міністр прамысловасці і шахт Ірану выказаў упэўненасць, што надыйшоў момант "калі дамоўленасці і напрацоўкі будуць пераведзеныя ў практычную плоскасць".

У I квартале 2008 гады таваразварот паміж Беларуссю і Іранам склаў $15,8 млн, з іх $13,8 млн - беларускі экспарт. Беларусь экспартуе ў Іран сінтэтычныя валокны, кар'ерныя самазвалы, калійныя ўгнаенні. З Ірана імпартуюцца камплектуючыя для зборачнай вытворчасці аўтамабіляў Саманд і прадукты харчавання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках