25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Менск штораз затапляе пры ліўні? (Фота)

1

У сераду ўвечар у Менску прайшоў моцны дождж. Літаральна за гадзіну выпала палова сярэднемесячнай нормы ападкаў. І зноў мінчукам давялося "плаваць" – некаторыя сталічныя вуліцы былі затоплены.

Чаму такая сітуацыя паўтараецца пры залевах ужо які год?

- Таму што сеткі дажджавой каналізацыі будаваліся ў 60-я гады, калі Менск быў меншы, - распавёў "КП в Беларуси" дырэктар УП "Горрэмліўнесцёк" Юры Субоцін. - Так, у раёне вул. Інтэрнацыянальнай у тыя часы была зялёная зона. Падчас дажджоў зямля ўсмоктвала ваду. Цяпер усё ў асфальце, і вада раўнютка сцякае ў трубы ліўнёўкі. Дыяметр трубаў, якія прымаюць ваду з вуліц - 2 метра. Але сёння (22 траўня. - Рэд.) абяцаюць, што ў найбліжэйшыя суткі выпадзе 2 мм ападкаў. Гэта 200 кубоў вады на гектар! Тое ж самае, што выліць вядро вады ў вузенькую трубачку. Пры такой інтэнсіўнасці дажджу ніякая каналізацыя не дасць рады. Праблема затапленняў часткова вырашыцца, калі будзе дабудаваны новы калектар "Цэнтр".

У пачатку года мінчукам абяцалі, што гэта адбудзецца пад 2011-ы. Зараз пэўных тэрмінаў сканчэння праекту не называюць.

Сёння ў Беларусі дажджы, навальніцы і моцны вецер

Сіноптыкі агучылі на 23 траўня штармавое папярэджанне ў сувязі з моцнымі дажджамі і парыўным ветрам. У некаторых раёнах парывы ветру будуць дасягаць 15 - 20 метраў у секунду. Менскія вуліцы зноў могуць быць затопленыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках