25 снежня 2024, Серада, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскага праваабаронцу зноў дапытвалі ў КДБ па справе фашыстаў

У віцебскую абласную управу КДБ сёньня былі выкліканыя рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан і праваабаронца Леанід Сьвецік.

Падрабязнасьцяў яны не распавядаюць, бо зь іх узялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва, паведамляе “Радыё Свабода”.

Для Леаніда Сьвеціка гэта ўжо другі допыт у КДБ. Першы адбыўся 23 траўня пасьля ператрусу ў ягонай кватэры, які працягваўся 9 гадзін. У пастанове на ператрус, выдадзенай Віцебскай абласной пракуратурай, было напісана, што спадара Сьвеціка лічаць сьведкам у крымінальнай справе, распачатай 20 траўня паводле артыкула 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці”. Пасьля ператрусу ў яго забралі кампутар і іншую аргтэхніку, друкаваныя выданьні па пытаньнях праваабароны і нават чыстую паперу.

Між тым праваабаронца цягам апошніх двух галоў кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя віцебскай філіі “Русского Национального Единства”. Сярод тых, хто атрымліваў гэткія лісты, быў і рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках