27 снежня 2024, Пятніца, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў асуджаны на 15 сутак арышту "за непавагу да суду"

11
Аляксандр Атрошчанкаў асуджаны на 15 сутак арышту "за непавагу да суду"

Моладзевы актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Атрношчанкаў арыштаваны на 15 сутак арышту. Судовы працэс адбыўся ў Цэнтральным судзе Менска, куды прыблізна ў 14 гадзін быў дастаўлены Атрошчанкаў прама з Упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці.

Для адбыцця адразу пасля суду ён быў дастаўлены ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна ў Менску. Як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі'97 жонка Аляксандра Дар'я, ён быў выкліканы ва Ўпраўленне КДБ па Менску і Менскай вобласці ў рамках разгляду па факце канфіскацыі ў Атрошчанкава восенню мінулага года аргтэхнікі і асабістых архіваў. Для тлумачэнняў па гэтай справе следчы КДБ запрасіў супрацоўнікаў Цэнтральнага РАЎС Менска, якія з'явіліся з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, аформленым на Аляксандра 22 красавіка ў зале суду Цэнтральнага раёна падчас абвяшчэння прысуду па "Працэсу 14-ці".

Тады дэмакратычнага актывіста абвінавацілі нібыта ў "абразе" суддзі Алены Ільіной, якая вынесла прысуд Андрэю Кіму ў выглядзе 1,5 год калоніі і двух гадоў выпраўленчых прац па месцы працаўладкавання і штрафаў астатнім удзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што прайшла ў Менску 10 студзеня.

Такім чынам, ніякага разгляду па справе, па яком з'явіўся ва Ўпраўленне КДБ Аляксандр Атрошчанкаў, так і не адбылося, а сам актывіст быў з КДБ дастаўлены ў суд Цэнтральнага раёна Менску, дзе на падставе пратаколу яму быў вынесены прысуд аб арышце на 15 сутак за "непавагу да суду" па артыкуле 24.1 Адміністрацыйнага кодэкса.

Адзначым, што ва Ўпраўленні КДБ на запыт жонкі Атрошчанкава Дар'і, дзе знаходзіцца яе муж, заявілі, што "такі грамадзянін наогул не заходзіў сёння ў будынак". І толькі пасля таго, як пры дапамозе адваката Веры Страмкоўскай Дар'я падала скаргу аб згубе чалавека, у прыёмную КДБ выйшаў падпалкоўнік Раман Лазнікоў, які паведаміў, што Аляксандр Атрошчанкаў з Упраўлення КДБ дастаўлены ў Цэнтральны суд Менска.

Сама Дар'я лічыць, што калі б яна не падала такую скаргу, то, магчыма, дагэтуль нічога бы не ведала аб лёсе мужа. "Мне здаецца, што яны проста цягнулі час. Няўжо ў будынку КДБ за дзве гадзіны не могуць знайсці чалавека, але мне растлумачылі сутнасць таго, што адбылося, толькі пасля маёй заявы аб згубе чалавека. Тады выйшаў падпалкоўнік і сказаў, што Саша знаходзіцца ў Цэнтральным судзе. Я адразу жа паехала туды, але там ўжо паведамілі аб прысудзе. Суд адбыўся без адваката, без сведак", - распавяла Дар'я прэс-цэнтру Хартыі'97.

Гісторыя Аляксандра Атрошчанкава выклікала рэзананс не толькі ў беларускіх, але і ў расейскіх СМІ. Аб загадкавым знікненні апазіцыйнага актывіста ў будынку КДБ паведамілі ў тым ліку папулярныя расейскія Інтэрнэт-выданні "Лента.ру" і "Новая газета".

Нагадаем, напярэдадні Еўрапейскага марша, які прайшоў 14 кастрычніка 2007 года ў Менску, супрацоўнікі міліцыі і КДБ уварваліся ў кватэру, якую здымаў Аляксандр Атрошчанкаў. Супрацоўнікі органаў заявілі аб "трупным паху з кватэры", на які, нібы, пажаліліся суседзі. У выніку ператрусу былі канфіскаваныя два кампутары і розныя архіўныя матэрыялы. Сам Атрошчанкаў адбыў 10-суткавы адміністрацыйны арышт па традыцыйным абвінавачванні - "нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы".

Атрошчанкаў некалькі месяцаў дамагаўся вяртання прыналежнай яму аргтэхнікі. Па ягоных словам, былі напісаныя скаргі ва ўсе магчымыя інстанцыі, уключаючы пракуратуру.

Сёння раніцай ён пайшоў ва Ўпраўленне КДБ, каб працягнуць разгляд. Праз некаторы час ён патэлефанаваў жонцы і паспеў толькі сказаць "Даша, мяне забіраюць!". Пасля гэтага сувязь з ім перапынілася.

Прыкладна праз паўгадзіны пасля здарэння вядомаму адвакату Веры Страмкоўскай атрымалася датэлефанавацца да Ўпраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці. Тама ёй паведамілі, што ніхто па прозвішчы «Отрощенков» або «Атрощенков» у будынак Упраўлення не заходзіў, ніякіх уліковых запісаў па гэтай падставе ў дзяжурнага няма.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках