27 лiстапада 2024, Серада, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БеСТу» сорамна

4

Беларускі дзяржаўны GSM-аператар "БеСТ" не будзе паведамляць статыстыку аб дынаміцы абаненцкай базы па выніках працы ў маі цяперашняга года.

У прэс-службе ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый" прычыны такога рашэння не называюць і ад каментароў устрымліваюцца, паведамляе БелаПАН.

Варта адзначыць, што сёлета "БеСТ" на працягу некалькіх месяцаў не апублікаваў дадзеныя абаненцкай базы. Раней у адміністрацыі GSM-аператара гэта тлумачылі тэхнічнымі прычынамі. маі звесткі аб колькасці абанентаў усё ж такі былі апублікаваныя. Высвятлілася, што за чатыры месяцы 2008 года "БеСТ" падключыў 3,5 тыс. абанентаў.

"БеСТ" ажыццяўляе камерцыйную эксплуатацыю сеткі сотавай сувязі і падключэнне абанентаў з 21 снежня 2005 года. ЗАТ было зарэгістраване ў лістападзе 2004 года. Заснавальнікамі выступілі НДІ сродкаў аўтаматызацыі ДНВА "Агат" і РУП "Белтэлекам" з долямі ў статутным фондзе 75 і 25% адпаведна. Па выніках 2007 года абаненцкая база ЗАТ "БеСТ" склала 181,6 тыс., з іх 119,6 тыс. падключыліся ў мінулым годзе.

У красавіку гэтага года буйнейшы турэцкі сотавы аператар Turkcell заявіў аб намеры набыць кампанію "БеСТ". 19 мая СМІ распаўсюдзілі выказванне міністра эканомікі Беларусі Мікалая Зайчанка, які заявіў, што Беларусь разлічвае атрымаць не менш за 500 млн. даляраў ад продажу ЗАТ "БеСТ" кампаніі Turkcell.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках