26 снежня 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі ня хочуць вяртацца ў «пячорнае стагоддзе» (Фота)

Акцыя пратэсту супраць чарговай школьнай рэформы прайшла каля некалькіх школаў Менску.

Насупраць сваіх alma-mater навучэнцы зрабілі надпісы крэйдай "Мы супраць школьнай рэформы", пасля чаго маладыя людзі пакінулі свае подпісы з указаннем імя і класы, у якой навучаліся, паведамляе сайт jeans-by.com.

Нагадаем, рашэнне пра зварот да 11-гадовай адукацыі і скасаванне профільных класаў было прынята 5 чэрвеня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

З вострай крытыкай у сувязі з гэтым выступіў дэпутат "палаты прадстаўнікоў", старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч. Ён назваў "сапраўднай дыверсіяй" спробу ўвесці адзіную для ўсіх школ праграму навучання і замену паўнавартасных урокаў факультатыўнымі заняткамі па жаданні. Вяртанне да 11-гадовага навучання, па ягоных словах, значыць вяртанне ў "пячорнае стагоддзе".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках