4 лiстапада 2024, панядзелак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: За «жывы шчыт» у іншай краіне зьнялі б міністра

Праваабаронца Алег Воўчак лічыць, што да справы трэба было далучаць вышэйшае начальства, адказнае за прыняцьце такога рашэньня — утварыць зь людзей «жывы шчыт».

“Бо супрацоўнікі ДАІ маглі пайсьці на такі крок пасьля ўзгадненьня з кіраўніцтвам, прынамсі з кіраўніцтвам Менскага абласнога ўпраўленьня міліцыі. За такія паводзіны ў нармальнай краіне здымаюць міністра ўнутраных спраў. Нават калі вышэйшым начальнікам не прад’явілі абвінавачаньня, то яны мусяць выступаць галоўнымі сьведкамі на працэсе. І калі гэтых службовых асобаў ня будзе, то суд можна лічыць неаб’ектыўным. Трэба разабрацца, ад каго ішла гэтая каманда, як гэта ўсё адбывалася. А ня проста — хто там з шарагоўцаў быў і перакрываў гэты рух. Таму я думаю, што суровым суд ня будзе. Існуе міліцэйская кругавая парука і будзе ісьці ціск. Але шмат залежыць і ад абароны, і ад таго, як салідарна будуць трымацца пацярпелыя”, - заявіў Алег Воўчак “Радыё Свабода”, камэнтуючы хаду працэсу.

Нагадаем, сёньня щ судзе Менскага раёну ў Заслаўі працягваецца разгляд крымінальнай справы над супрацоўнікамі ДАІ, якія падазраюцца ў стварэньні “жывога шчыта” з прыватных аўтамабіляў дзеля затрыманьня парушальніка.

2 сакавіка 2008 года супрацоўнікі ДАІ ўдзельнічалі ў затрыманьні п’янага кіроўцы Рамана Менцюка на трасе Менск-Мікашэвічы. Каб спыніць кіроўцу, супрацоўнікі ДАІ выставілі “жывы шчыт” зь некалькіх машын, у якіх знаходзіліся пяцёра дарослых грамадзянаў і дзіця. Маёр міліцыі Генадзь Дарагакупец і ягоны падначалены, старшы лейтэнант Аляксей Ліхтаровіч абвінавачваюцца ва злоўжываньні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Адпаведны артыкул крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакараньне да трох гадоў пазбаўленьня волі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках