23 лiстапада 2024, Субота, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Завадская: «Улада баіцца тэмы гвалтоўных знікненняў»

9

Суд Маскоўскага раёна Менска адмовіў Святлане Завадскай у яе скарзе на неправамоцныя дзеянні намесніка старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Ціценкова.

Чыноўнік забараніў правядзенне пікету 7 траўня, ва ўгодкі знікнення экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі. Мэтай пікету мелася стаць прыцягненне ўвагі грамадскасці да патрабаванняў аб рэальным расследаванні справаў зніклых публічных людзей Беларусі, а таксама да патрабавання прыняць і ратыфікаваць Рэспублікай Беларусь Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, нагадвае «Народная воля».

-- Мяне не здзівіла гэтае рашэнне, я была да яго гатовая, - сказала Святлана Завадская. - Беларуская ўлада ўжо шмат гадоў як ліхой шапкі баіцца тэмы гвалтоўных знікненняў. І для таго, каб партрэты зніклых не мільгацелі дзесьці каля дзяржаўных установаў, Нацыянальнага сходу, рэзідэнцыі прэзідэнта, яны зрабілі і робяць усё, каб любым чынам забараніць правядзенне падобных мірных акцый, пры гэтым без сумневаў парушаць тыя правы, якія гарантуе нам Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Але я не збіраюся на гэтым спыняцца і абавязкова буду абскарджваць рашэнне суддзі Алены Чарняк у вышэйшых інстанцыях. Больш за тое, мной адразу была пададзена чарговая заяўка ў Мінгарвыканкам на правядзенне пікету 7 ліпеня 2008 года ва ўгодкі знікнення Змітра Завадскага на плошчы Свабоды каля Ратушы.

Што было напісана ў скарзе?

"Мэта пікету - прыцягненне ўвагі грамадскасці да патрабаванняў аб рэальным расследаванні справаў аб зніклых публічных людзях у Беларусі, - напісала Святлана Завадская. -- Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ціцянкоў М., які не дазволіў правядзенне пікету 7 траўня 2008 года, учыніў істотную шкоду правам грамадзян, якія хацелі паўдзельнічаць у гэтым пікеце. Лічым, што рашэнне намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ціценкова М. аб недазволе на пікет парушае як беларускае заканадаўства, так і міжнародныя абавязанні Рэспублікі Беларусь.

Усе прэтэнзіі намесніка старшыні Менскага гарвыканкама заснаваны на дапушчэнні, што пікет будзе праведзены на адлегласці менш чым 200 метраў ад падземных пешаходных пераходаў, станцый метрапалітэну. Мы планавалі зладзіць пікетаванне на Кастрычніцкай плошчы не бліжэй чым у 200 метрах ад падземных пешаходных пераходаў, станцый метрапалітэну.

Адмова ў дазволе на правядзенне пікету намеснікам старшыні Мінгарвыканкама насіла відавочна адвольны, незаконны характар, што пацягнула зрыў пікету 7 траўня 2008 года і нанесла істотную шкоду нашым правам, і перадусім груба парушыла нашае права на мірны сход".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках