25 снежня 2024, Серада, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нясвіжы гарэла ратуша

2

Сёння ўдзень у Нясвіжы гарэла ратуша, над горадам былі відны велізарныя клубы дыму. Пажар тушылі каля гадзіны. На месца здарэння прыехала ўсё кіраўніцтва горада.

Як паведамляе “Еўрарадыё”, у тушэнні пажару ў ратушным комплексе ў цэнтры горада бралі ўдзел пяць экіпажаў пажарных машын, якія прыехалі не толькі з Нясвіжу, але і з Лані. Да ратушы непасрэдна прымыкае комплекс будынкаў, кнігарня, архіў... Там жа і рэстарацыя.

У дворыку паміж рэстарацыяй і ратушай стаяў мангал, дзе гатаваліся шашлыкі. Паводле некаторых звестак, нібыта, іскры ад мангалу патрапілі пад дах.

На месцы здарэння сабралася ўсё мясцовае кіраўніцтва на чале са старшынём райвыканкаму. Журналістаў у ратушу не пускаюць. Аднак вонкава здаецца, што яна не вельмі моцна пацярпела.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках