26 снежня 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «Свабодны тэатр» выступае ў Парыжы

6

У сталіцы Францыі пачаліся гастролі беларускага «Свабоднага тэатра». Тэатр пакажа свой вядомы спектакль пра барацьбу беларускай моладзі за свабоду – «Пакаленне Джынс».

Вось ужо тры гады «Свабодны тэатр» паказвае свае спектаклі на сцэне парыжскага тэатра «Teatre Studio Alfortville». На гэты раз беларускі тэатр будзе прадстаўляць спектакль «Пакаленне Джынс».

Напярэдадні гастролей у жыцці «Свабоднага тэатра» адбыліся сур’ёзныя змены. Чацвёртым патронам гэтага калектыву стала выдатны французскі рэжысёр Арыяна Мнушкіна. Ужо складзеная праграма супрацоўніцтва «Свабоднага тэатра» і парыжскага тэатра «Дзю Салей», у якім працуе рэжысёр. У гэтым годзе запланаванае правядзенне майстар-класаў вядучых актораў тэатра «Дзю Салей» у Менску.

Арыяна Мнушкіна заявіла, што для яе з’яўляецца гонарам увайсці ў папячыцельскі савет беларускага «Свабоднага тэатра». Нагадаем, што ў папячыцельскі савет тэатра ўвайшлі вядомыя брытанскія драматургі Том Стопард і Марк Равенхіл, а таксама экс-прэзідэнт Чэхіі, драматург Вацлаў Гавел.

«Гэтыя гастролі сталі для нас традыцыйнымі, і мы спадзяемся, што нашы новыя кантакты з французскімі дзеячамі культуры дадуць нам магчымасць выступіць на самых прэстыжных тэатральных пляцоўках Парыжу. Тое, што Арыяна Мнушкіна ўвайшла ў склад папячыцеляў – гэта найвысокі гонар для нас, таму што ў шэрагу легендарных тэатральных дзеячаў свету яна стаіць адной з першых. Мнушкіна была, дарэчы, першым уладальнікам прэміі «Еўропа – тэатру», які ў гэтым годзе атрымаў «Свабодны тэатр». У сярэдзіне чэрвеня мы плануем вярнуцца ў Менск, каб працягнуць працу над двума новымі спектаклямі», -- адзначыў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках