13 лiстапада 2024, Серада, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарка школы, дзе вучыўся Іван Шыла: «Працаваць у адукацыі ўжо немагчыма»

86

З салігорскай школы №4 напярэдадні апошняга выпускнога іспыту выключылі актывіста "Маладога Фронту" Івана Шылу. На знак пратэсту са школы звольнілася дырэктарка Вольга Сянькова.

Вольга Сянькова пацвердзіла, што сыход са школы звязаны з выключэннем Івана Шылы:

“Я ўжо не дырэктар, я ўжо тут наводжу парадак. Я сыходжу. У мяне ёсць выслуга, і я сыходжу на пенсію па выслузе гадоў. Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі”, -- паведаміла “Еўрарадыё” дырэктар школы.

Вольга Сянькова працавала дырэктаркай школы з 1995 года. Яна трымала школу ў тройцы найлепшых у Салігорску. Апошняя педагагічная праверка ў школе адбылася ў лютым 2008 года: тады узровень школы быз прызнаны роўным найлепшай гарадской гімназіі.

Нагадаем, што ўчора адукацыйны адзьдзел салігорскага выканкаму прыняў незаконнае рашэньне аб выключэньні з салігорскай школы №4 аднаго зь лідэраў “Маладога Фронту” Івана Шылы на падставе яго “актыўнай грамадзкай дзейнасьці і шматлікіх затрыманьняў на вулічных акцыях”..

Іван Шыла, вучань 11 клясы, пасьпяхова здаў два выпускныя іспыты і сёньня павінен быў здаваць трэці – ангельскую мову. Але, як паведамілі маладафронтаўцу на паседжаньні адукацыйнага адзьдзела, нягледзячы на тое, што рашэньне ўступае ў моц толькі праз 10 дзён, ён будзе выкрэсьлены са сьпісаў тых, хто здае іспыт.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках