3 траўня 2024, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У спісе невыязных ужо 260 тысяч беларусаў

48

База звестак невыязных асобаў памежнай службы Беларусі цяпер налічвае каля 260 тысяч чалавек. Пра гэта 5 чэрвеня паведаміў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК) Вадзім Зайцаў на сустрэчы з расейскімі журналістамі ў часе іх прэс-туру па Беларусі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што база беларускіх памежнікаў таксама ўключае звесткі, прапанаваныя расейскім бокам, а таксама інфармацыю пра асобаў, якія знаходзяцца ў вышуку па лініі Інтэрпола і іншых міжнародных структур, піша БелаПАН.

"Аналагічныя базы існуюць ва ўсіх дзяржавах, дзе створаны сістэмы аўтаматызаванага пашпартнага кантролю. Яны па-рознаму функцыянуюць, але ёсць, напрыклад, адзіная еўрапейская база звестак. І усё 100% асобаў, якія выязджаюць на тэрыторыю Еўразвяза, падлягаюць кантролю, і дакладна таксама без дай прычыны памежведамства ім адмаўляюць ва ўездзе ў іх краіны", - адзначыў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Па ягоных словах, цяпер усе пункты пропуску на беларускай мяжы маюць аўтаматызаваныя сістэмы пашпартнага кантролю.

Нагадаем, што раней паведамлялася, са спасылкай на МУС, што невыязнымі з'яўляюцца 100 тысяч беларусаў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках