26 снежня 2024, Чацвер, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы маюць намер байкатаваць выбары

16

Інтэрнэт-газета «Белорусские новости» правяла Інтэрнэт-апытанне на тэму «За каго вы будзеце галасаваць на «выбарах» у парламент?». Большасць прагаласаваўшых– каля 50 адсоткаў – заявілі, што не маюць намеру ісці на «выбары».

Такім чынам, адказы ўдзельнікаў Інтэрнэт-апытання размеркаваліся наступным чынам: 4,4 адсотка прагаласаваўшых заявілі, што маюць намер галасаваць за «кандыдата ад улады», 35,9 адсоткаў – за кандыдата ад апазіцыі, 6,4 адсотка – «за таго, каго лепш ведаюць», 0,3 адсотка – «за таго, хто больш абяцае», 4,1 адсотка маюць намер галасаваць супраць усіх, а 48,5 адсоткаў прагаласаваўшых заявілі: «Ды не пайду я на вашы выбары!».

Нагадаем, што 28 верасня ў Беларусі павінныя адбыцца парламенцкія выбары. Прадстаўнікі грамадзянскага грамадства і моладзевыя арганізацыі маюць намер байкатаваць іх. З 1996 года ўсе выбары і рэферэндумы ў Беларусі былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі несвабоднымі і недэмакратычнымі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках