28 снежня 2024, Субота, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правяраецца дачыненне да «незарэгістраваных дэструктыўных арганізацыяў»

5

Чатыры чалавекі затрыманыя ў рамках расследавання крымінальнай справы аб выбуху на святочным канцэрце ў Менску. КДБ правярае іх дачыненне да "незарэгістраваных дэструктыўных арганізацыяў".

Па словах начальніка ўпраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці Ігара Кузняцова, правяраецца іх дачыненне да "незарэгістраваных дэструктыўных арганізацыяў".

Падазраванымі гэтыя людзі не з'яўляюцца, "яны проста затрыманыя" і знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску. Таксама затрымалі чалавека, які напісаў у інтэрнэце аб выбуху, піша Newsru.com

.

Раней паведамлялася, што сярод затрыманых па справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня былы лідэр радыкальнай арганізацыі "Белы легіён" Сяргей Чыслаў і былыя актывісты арганізацыі Міраславаў Лазоўскі і Ігар Корсак.

Намеснік старшыні Аб'яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына", жонка аднаго з затрыманых, Ніна Шыдлоўская паведаміла, што яе муж (М.Лазоўскі) быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі ў сувязі са справай аб выбухах у Менску. Акрамя яго затрыманы мінчук Ігар Корсак. Раней яны былі актывістамі незарэгістраванага руху "Белы легіён".

Па ейных словах, мужа затрымалі дома ў мінулы аўторак. Супрацоўнікі КДБ адвезлі яго да следчых ГУЎС, затым ён быў дастаўлены ў ізалятар часавага ўтрымання.

"У нас дома быў праведзены ператрус, супрацоўнікі КДБ забралі 31 прадмет, сярод якіх запісныя кніжкі і нататнікі, візітоўкі, флэш-карты, сістэмны блок кампутара, а таксама рулон кулінарнай фальгі", - паведаміла Шыдлоўская. Яна ўдакладніла, што абвінавачванне яе мужу не прад'яўленае.

Акрамя таго, Хартыя'97 раней паведамляла, што ў Менску затрыманы і змешчаны ў ізалятар часавага ўтрымання былы лідэр "Белага легіёна" Сяргей Чыслаў. На лецішчы ягонай маці праведзеныя ператрусы. Забраная скрынка з-пад соку і слоік лаку. Паводле інфармацыі інтэрнэт-СМІ, С.Чыслаў больш за год таму з'ехаў з Беларусі ў Маскву, дзе займаўся бізнэсам. Пра тое, што падчас свяаўт ён быў у Менску, маці актывіста наогул не ведала, паведамляюць інтэрнэт-рэсурсы.

"Белы легіён" - радыкальная нацыяналістычная група. Створаная ў 1995 годзе на аснове моладзевага крыла Беларускага аб'яднання вайскоўцаў (Беларускае згуртаванне вайскоуцаў). Прызнае сілавыя дзеянні ў якасці сродку палітычнай барацьбы. Да 1997 году ў цэлым нейтралізаваная сіламі праваахоўных органаў. Колькасць невядомая, дзейнічае ў рэжыме канспірацыі.

Нагадаем, у ноч на 4 ліпеня ў цэнтры Менска ў стэлы "Менск - горад-герой" падчас святочнага канцэрту па выпадку афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі спрацавала самаробная выбухная прылада. У выніку выбуху пацярпелілі каля 50 чалавек, 46 накіраваныя ў лякарні, у тым ліку грамадзяне Расеі і Ўкраіны.

Мілінкевіч: гэтыя людзі недатычныя

Лідэр беларускага Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выказаў упэўненасць у невінаватасці людзей, затрыманых у Менску па падазрэнні ў арганізацыі выбуху 4 ліпеня.

"Я добра ведаю гэтых людзей, гэта вядомыя актывісты. І менавіта таму, што я іх ведаю, я магу сцвярджаць, што яны не маглі здзейсніць гэтага. У нашым асяроддзі, у грамадзянскім грамадстве заўсёды асуджаліся гвалтоўныя дзеянні", - сказаў Мілінкевіч. Па ягоных словах, апазіцыянеры нават падчас разгонаў іх мітынгаў міліцыяй ніколі не ішлі на зваротны гвалт.

На пытанне аб тым, хто, па ягоным меркаванні, мог арганізаваць выбух, у выніку якога пацярпелі парадку пяцідзесяці чалавек, апазіцыянер заўважыў, што "версіяў цяпер шмат".

Можа, гэта - паўвар'ят нейкі, можа - разборкі ўсярэдзіне ўладаў, а можа і знешні ўплыў. Не ведаю. Адно праўда - гэта ніяк не адносіцца да апазіцыі", - сказаў Мілінкевіч.

Затрымалі чалавека, які напісаў у інтэрнэце аб выбуху

МУС Беларусі адчыталася, што сумесна з расейскімі калегамі органы выявілі чалавека, які размясціў на адной з старонак расейскага сайта службы знаёмстваў інфармацыю аб магчымым выбуху ў Менску.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, якое кваліфікуецца як загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы, затрыманы 25-гадовы жыхар Віцебскай вобласці, паведаміў начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў МУС Беларусі Ігар Чарненка.

Ён таксама нагадаў аб тым, што ўладальнікі беларускіх інтэрнэт-кафэ павінныя памятаць аб адказнасці за паведамленні, якія адпраўляюцца іх наведвальнікамі. У сваю чаргу, "бацькі павінныя кантраляваць, якія інтэрнэт-рэсурсы наведваюць іх дзеці, якія яны адпраўляюць паведамленні, што яны пішуць на форумах".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках