26 снежня 2024, Чацвер, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Шыдлоўская: «На падставе такіх «доказаў» можна арыштаваць усіх беларусаў»

11

Арышт Міраслава Лазоўскага працягнулі да 10 сутак. У інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі’97 жонка арыштаванага Ніна Шыдлоўскага выказала меркаванне, што тэрміны ўтрымання пад вартай будуць працягнутыя і іншым арыштаваным па гэтай справе.

Новы тэрмін санкцыянаваў пракурор, які займаецца справай па выбуху, што адбыўся ў Менску ноччу 4 ліпеня.

“Законам гэта дазволена. Але ад пачатку было відавочна, што затрыманыя ня маюць ніякага дачынення да выбухаў. Фармальна Міраслава правяраюць на датычнасьць да “дэструктыўнай арганізацыі” за тое, што калісці ён, як і іншыя затрыманыя, быў сябрам Беларускага згуртавання вайскоўцаў і актыўна займаўся сапраўдным патрыятычным выхаваннем беларускай моладзі, а ня тым, што дэкляруе як патрыятычнае выхаванне сённяшняя ўлада. Таму і знаходзіўся пад пільным кантролем КДБ”, - тлумачыць Ніна Шыдлоўская.

Яна мяркуе, што знаходжанне пад вартай працягнутае з тае прычыны, што ў следства няма ніякіх доказаў віны арыштаваных. “Ніякіх доказаў у праваахоўных органаў няма, таму і працягнулі ўтрыманне пад вартай. На мой погляд, у гэтай сітуацыі улады элементарна ня ведаюць што рабіць і як выйсці з сітуацыі. Я не ведаю, што робяць зараз і як дапытваюць майго мужа і іншых падазраваных, але спадзяюся даведавацца пра гэта заўтра ад адваката Паўла Сапелкі, які ўзяўся абараняць Міраслава. Заўтра адвакат будзе патрабаваць сустрэчы з ім”, - паведаміла Н.Шыдлоўская.

Ніна Шыдлоўская таксама пакамэнтавала прэс-цэнтру Хартыі’97 тыя абставіны, што падчас ператрусаў ва ўсіх затрыманых у якасці доказаў канфіскоўвалі звачайныя ў любой сямейнай гаспадарцы рэчы: балты, гайкі, банка з-пад лаку, пакункі з-пад соку.

“Калі казаць агулам, якія “доказы” былі сабраныя пад час ператрусаў як у нас у кватэры, гэтак і ў іншых, то можна зрабіць выснову, што сёння па справе аб выбуху ў Менску можна арыштаваць кожнага з 10 мільёнаў беларусаў. Калі робячы ператрус у сястры Чыслава, міліцыянты прымусілі яе пераліць сок з пачатага пакунку ў іншы посуд і забралі гэты пусты пакунак з-пад соку, то пра што тут можна казаць. Выпадае, што зараз у сваім побыце беларусам нельга мець не тое, што балты і гайкі, а нават ужываць сок. Дадаць да гэтага больш проста няма чаго”, - сказала Ніна Шыдлоўская.

Аб акалічнасцях арышту В.Ляшчынскага ёсць толькі інфармацыя, што ён быў затрыманы 7 ліпеня, але невядома, пры якіх абставінах. С.Чыслаў, які таксама быў затрыманы 7 ліпеня, ужо год не жыве ў Беларусі — ён стала знаходзіцца ў Маскве, дзе займаецца бізнэсам. Па словах яго маці Галіны, падчас ператрусу на кватэры сястры Сяргея Наталлі міліцыянты забралі пусты пакет ад сока ды паўпустую бляшанку з лакам. М.Лазоўскага і І.Корсака затрымалі ў Менску 8 ліпеня. Папярэдне ў іх на кватэрах былі праведзеныя ператрусы. У Лазоўскага забралі сістэмныя блокі кампутараў, некаторыя дакументы, запісныя кніжкі і харчовую фольгу, у Корсака — пакет з гайкамі і балтамі, а таксама гумавыя пальчаткі.

Паводле апошняй інфармацыі, па справе аб выбуху Менску была таксама затрыманая Таццяна Пікун (яе прозвішча можа быць недакладнае).

Нагадаем, падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Ніна Шыдлоўская была прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты, палітвязьня Аляксандра Казуліна, а на гэты момант з'яўляецца намесніцай старшыні Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Маці Сяржука Чыслава Галіна перадае сыну перадачу на Акрэсьціна

Ніна Шыдлоўская, жонка затрыманага Міраслава Лазоўскага і Галіна, маці затрыманага Сяржука Чыслава каля ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна

Фота Радыё Свабода

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках