25 снежня 2024, Серада, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрусы ў кватэрах апазіцыянераў працягваюцца

2

У Полацку супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую арандуюць актывісты арганізацыі «Малады Фронт».

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 моладзевы актывіст Мікалай Дземідзенка, які разам з сябрамі здымае кватэру, міліцыянеры запатрабавалі адчыніць дзверы на падставе таго, што ім нібыта трэба ўручыць позву ў ваенкамат. Аднак яны, калі прайшлі ў памяшканне, пачалі праглядаць кнігі і газеты, якія там знаходзяцца. Акрамя таго, участковы Іван Крахотка папытаў па тэлефоне кагосьці пад'ехаць у кватэру – магчыма, дадатковы нарад міліцыі.

На пытанне, ці ёсць у міліцыянтаў ордэр на ператрус, тыя не адказваюць або задаюць актывістам «Маладога Фронту» сустрэчнае пытанне: «А вы тут прапісаныя?». Прычыны ператруса яны таксама не тлумачаць

Нагадаем, што пасля выбуху на канцэрце 3 ліпеня ў Беларусі прайшлі масавыя ператрусы ў актывістаў апазіцыі. 10 апазіцыянераў дагэтуль знаходзяцца закратамі. Падчас ператрусаў ў іх кватэрах былі знойдзеныя звычайныя балты або гумавыя пальчаткі, што, на думку міліцыі, стала прычынай для падазрэнняў у іх дачыненні да выбуху.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках