25 снежня 2024, Серада, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакратычныя партыі могуць зьняць сваіх кандыдатаў з «выбараў»

7

Апазіцыйныя палітычныя партыі могуць зьняць з «выбараў» сваіх кандыдатаў у тых акругах, дзе іх прадстаўнікоў не ўключылі ў склад выбарчых камісіяў.

Пра такую магчымасьць “Радыё Свабода” сёньня паведаміў каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка.

“Мы вылучылі ўсяго па аднаму кандыдату ў кожную акруговую камісію. І нашы мінімальныя патрабаваньні былі, каб іх усіх туды уключылі. У кожнай камісіі 13 чалавек, і таму нашы пажаданьні выглядалі як цалкам верагодныя. Але пакуль мы маем толькі дзесьці 30 са 110 акругаў, дзе прадстаўнікоў АДС залічылі ў камісіі. Гэта вельмі і вельмі мала”, -- паведаміў палітык.

Карняенка сказаў, што сытуацыю з фармаваньнем акруговых выбарчых камісіяў заўтра разгледзіць прэзыдыюм Палітрады АДС. Магчыма, што прэзыдыюм і прапануе зьняць кандыдатаў ад АДС у бальшыні акругаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках