24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі адвакат Зэльцер пазнае, што такое беларускае «правасуддзе»

9

Крымінальная справа грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, які з 12 сакавіка ўтрымліваецца ў ізалятары беларускага Камітэта дзяржбяспекі, будзе разглядаць Менскі гарадскі суд.

«Крымінальная справа Э.Зэльцара, якая паступіла ў Вярхоўны суд Беларусі з Генеральнай пракуратуры для азначэння падсуднасці, перададзеная на разгляд у Менскі гарадскі суд», - паведамілі «Інтэрфаксу» у Вярхоўным судзе.

Нагадаем, што Зэльцэру 27 чэрвеня прад'яўленае канчатковае абвінавачванне, да ліку іншых дадалося абвінавачванне Э.Зэльцэра ў камерцыйным шпіянажы. «У цяперашні час ён вінаваціцца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў), ч 1.арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў), а таксама ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі», - паведамілі ў КДБ.

Па інфармацыі суразмоўцаў агенцтва, затрыманай разам з Э.Зэльцарам грамадзянцы Расеі Ўладлене Брусковай прад'яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 380 (выкарыстанне загадзя падробленага афіцыйнага дакумента, які прадастаўляе правы, групай асобаў па папярэдняй змове) і ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Следчым упраўленнем КДБ таксама ўзбуджаная крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна ЗША Джозафа Кея па прыкметах правапарушэння, прадугледжанага ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У ЦІГС КДБ паведамілі, што «грамадзянін ЗША Дж.Кей не затрыманы, ён у цяперашні час не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі».

Там таксама адзначылі, што крымінальная справа па абвінавачванні ў камерцыйным шпіянажы ў стаўленні Э.Зэльцэа, Дж.Кея і Ў.Брускова узбуджаная паз арт.14 (замах на злачынства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

«Злачынства было не даведзенае да канца па не залежных ад падазраваных прычынах", - растлумачылі суразмоўцы агенцтва. "Іншымі словамі, злачынства было папярэджана на стадыі падрыхтоўкі», - удакладнілі ў ЦІГС.

Эмануіл Зэльцэр — адвакат грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея, які з'яўляецца далёкім сваяком грузінскага бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі. Пасля смерці 13 лютага Патаркацышвілі Дж.Кей прад'явіў дакументы, паводле якіх ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага. Дакументы былі складзеныя Э.Зэльцарам, аднак сваякі Патаркацышвілі абвясцілі іх падробкай, пасля чаго Зэльцэр быў затрыманы ў Менску. 13 мая суд Тбілісі прызнаў Кея выканаўцам завяшчання, пацвердзіўшы тым самым сапраўднасць дакументаў.

Падрабязнасці арышту Зэльцэра афіцыйна не каментуюцца, паколькі справа мае статут дзяржаўнай тайны.

27 мая ў адносінах Э.Зэльцара была ўзбуджаная яшчэ адна справа — па ч. 1 арт. 328 (незаконная перавозка і захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Урач Э.Зэльцэра неаднаразова звяртаўся ў Генпракуратуру, паказваючы, што лекі, якіх той пазбавіўся пры затрыманні, яму жыццёва неабходныя. Ён таксама заявіў, што ніколі не інфармаваў свайго пацыента аб тым, што ў склад прэпаратаў уваходзяць рэчывы, якія могуць лічыцца наркатычнымі.

Амерыканскі адвакат таксама не прызнае сябе вінаватым у інкрымінуемым яму «камерцыйным шпіянажы» і называе сваю справу «цалкам сфальсіфікаванай».

Дзяржаўны дэпартамент ЗША патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення амерыканскага адваката. 25 красавіка консул Злучаных Штатаў Амерыкі Кэралайн Сэвэдж сустракалася з арыштаваным. Па словах консула, Зэльцэр паведаміў ёй, што «на другі і трэці дзень затрымання яго збівалі». Адвакат вельмі схуднеў, саслабеў, яму цяжка хадзіць, размаўляць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках