26 снежня 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес пайшоў па стапах Лукашэнкі

2

Сацыялістычная партыя Венесуэлы мае намер дамагацца зняцця абмежаванняў на перавыбранне Уга Чавеса прэзідэнтам у 2013 годзе.

Галасаванне ў парламенце, а затым рэферэндум адбудуцца у лістападзе гэтага года, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на Associated Press.

Па дзейснай канстытуцыі Венесуэлы прэзідэнт не можа балатавацца на трэці тэрмін. Аднак Чавес заявіў, што мае намер застацца ля улады і пасля 2013 года для пабудовы сацыялістычнай эканомікі ў краіне і забеспячэння знешняй і ўнутранай бяспекі. Па ягоных словах, асноўныя задачы на гэтых напрамках будуць вырашаныя да 2027 года.

У мінулым снежні ў Венесуэле на рэферэндум ужо выносіўся пакет паправак да Канстытуцыі, які прадугледжваў здыманне абмежаванняў на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес упершыню абраны ў 1998 годзе. У 2000 годзе быў пераабраны ў сувязі з прыняццем новай канстытуцыі краіны. У 2002 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту пазбавіўся ўлады на некалькі дзён. Вайсковец па прафесіі, Чавес у 1992 годзе ўзначальваў няўдалую спробу путчу, пасля чаго правёў два гады ў турме.

Прыхільнік "баліварыянскага сацыялізму" вядомы сваімі антыамерыканскімі і антыглабалісцскімі поглядамі. На чарговы шасцігадовы прэзідэнцкі тэрмін Чавес быў пераабраны ў 2006 годзе.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ў 2004 годзе правёў рэферэндум, які зняў абмежаванні на «перавыбранне» яго прэзідэнтам. Вынікі рэферэндуму, па адзнаках міжнародных назіральнікаў, былі сфальсіфікаваныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках