26 снежня 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Удзел апазіцыі ў «выбарах» можа легітымізаваць «палатку»

3

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Малады фронт" мае намер байкатаваць маючыя адбыцца «парламенцкія выбары».

Каментуючы БелаПАН такое рашэнне, старшыня "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч адзначыў: "Ужо напачатку выбарчай кампаніі было відавочна, што выбараў у нармальным значэнні гэтага слова ў Беларусі не будзе. Таму пры абмеркаванні двух фарматаў удзелу ў выбарах — байкатаванне або ўдзел да дня галасавання — я падтрымаў першы".

З.Дашкевіч лічыць, што "чым далей будзе прасовацца выбарчая кампанія, тым больш дэмакратычных лідэраў стануць разумець неабходнасць байкоту". "Калі раней дэмлідэры баяліся нават вымавіць слова "байкот", то пасля фармавання акруговых выбарчых камісій магчымасць яго правядзення ўжо адкрыта абмяркоўваецца", — сказаў ён.

Па меркаванні З.Дашкевіча, удзел у «выбарах» актывістаў дэмсіл можа прывесці да міжнароднай легітымізацыі «палаты прадстаўнікоў». "Аб верагоднасці гэтага пры праходжанні ў «парламент» некалькіх апазіцыянераў кажуць прадстаўнікі еўрапейскіх структур. Але ад наяўнасці ў «палаце прадстаўнікоў» некалькіх прадстаўнікоў апазіцыі сутнасць яе працы не зменіцца", — падкрэсліў палітык.

Раней аб байкоце выбараў заявіла Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ. Як адзначалася на паседжанні Сойма партыі 13 ліпеня, байкатаванне — "найбольш эфектыўны метад супраціву антыбеларускай палітыцы ўладаў".

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі (АДС), нагадаем, заявілі аб тым, што пакідаюць за сабой права зняць кандыдатаў з адзінага спісу АДС за некалькі дзён да галасавання ў выпадку, калі выбарчая кампанія будзе праводзіцца з парушэннямі міжнародных дэмакратычных нормаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках