25 снежня 2024, Серада, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рэзка крытыкуюць Расею за продаж зброі Чавесу

Дзяржаўны дэпартамент ЗША падвергнуў жорсткай крытыцы рашэнне Расеі прадаць Венесуэле сучаснае ўзбраенне на суму ў 2 млрд даляраў.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Гансала Гальегас, ЗША раней неаднойчы выказвалі Расеі свой непакой з нагоды нарошчвання Чавесам узбраенняў, і збіраюцца працягваць рабіць гэта.

Такім чынам ён пракаментаваў вынікі візіту прэзідэнта Венесуэлы ў Маскву, у часе якога быў складзены кантракт на пастаўку Каракасу 20 сістэмаў СПА, 12 ваенна-транспартных самалётаў і 24 знішчальнікаў.

Урад ЗША лічыць, што насамрэч венесуэльскі прэзідэнт Уга Чавес не мае патрабы ў гэтых узбраеннях, а толькі дэманструе свае амбіцыі.

Нагадаем, 22 ліпеня прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес прыляцеў з працоўным візітам у Расею на запрашэнне прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева, у часе якога быў падпісаны шэраг эканамічных і вайсковых кантрактаў.

Сёння Чавес прылятае ў Менск, дзе сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках