25 снежня 2024, Серада, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таварыш Уга стаў для Лукашэнкі «братам»

13

Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб гатовасці «па-братэрску» развіваць супрацоўніцтва з Венесуэлай па самых розных напрамках.

"Мы, вядома, прагматыкі, свае дзеянні пралічваем эканамічна. Але ты павінен ведаць, што акрамя эканомікі ў цябе ў Беларусі самыя надзейныя сябры", - заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся з прыбылым у Менск з працоўным візітам прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам.

"Мы гатовыя па-сяброўску, па-братэрску вырашыць любое пытанне для Венесуэлы. Кажы што трэба зрабіць, мы будзем рабіць", - адзначыў А.Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік таксама заявіў: "Я цябе шчыра, ад усёй душы дзякую за тое, што пры ўсёй сваёй занятасці, стомленасці ад пералётаў, сустрэч, барацьбы, абараняючы сваю незалежнасць, краіну, знайшоў час прыехаць да сваіх сяброў".

У сваю чаргу У.Чавес заявіў, што "было б неймаверным, праязжаючы міма, не зазірнуць у Менск хаця бы на некалькі гадзін пацвердзіць нашыя лепшыя пачуцці сяброўства да гэтага гераічнага народа, да вас, нашых сяброў". Венесуэльскі прэзідэнт таксама лічыць неабходным "выкарыстаць магчымасць праверыць выкананне дасягнутых раней дамоўленасцяў, праверыць выкананне праектаў".

У.Чавес перадаў А.Лукашэнку прывітанне ад прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядведзева, з якім сустракаўся напярэдадні. "Прэзідэнт Мядведзеў папрасіў перадаць вам прывітанне. Учора ў нас была вельмі добрая сустрэча", - заявіў У.Чавес.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках