25 снежня 2024, Серада, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камерсант»: Лукашэнка і Чавес нават не абмовіліся аб адзінай сістэме СРА

1

Падчас сустрэчы ў Менску ні Аляксандр Лукашэнка, ні Уга Чавес нічога не сказалі аб тым, ці абмяркоўвалася на сустрэчы супрацоўніцтва па стварэнні адзінай сістэмы СРА Венесуэлы.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес учора пабываў з аднадзённым працоўным візітам у Беларусі, дзе правёў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкай. Два лідэры, якіх не жалуюць на Захадзе, дамовіліся і далей супрацьстаяць умяшанню трэціх краін у іх унутраныя справы, паабяцаўшы "па-братэрску" развіваць адносіны ва ўсіх напрамках. Зрэшты, у пачатку свайго візіту спадару Чавесу прыйшлося аспрэчыць некаторыя сцвярджэнні адносна ягонага вайсковага супрацоўніцтва з Масквой, піша газета "Камерсант".

Уга Чавес прыляцеў у Менск з расейскай сталіцы, дзе напярэдадні правёў перамовы са сваім калегам Дзмітрыем Мядведзевым і прэм'ерам РФ Уладзімірам Пуціным. Да таго часу, як Чавес ступіў на беларускую зямлю, СМІ ужо на ўсю моц абмяркоўвалі вынікі ягонага візіту ў РФ. Інфармагенцтвы цытавалі заяву дэярждэпа ЗША, які раскрытыкаваў ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Масквой і Каракасам. "Мы неаднаразова ў мінулым выказвалі Расеі заклапочанасць з нагоды нарошчвання Чавесам узбраенняў",— заявіў прадстаўнік дэярждэпа ЗША Гансала Гальегас, каментуючы інфармацыю, якая з'явілася ў прэсе, аб пастаўцы Каракасу 20 сістэм СРА, 12 ваенна-транспартных самалётаў і 24 знішчальнікаў на суму ў $2 млрд. Па ягоных словах, у Вашынгтоне лічаць, што Венесуэле не патрабуюцца ў гэтыя узбраенні, а прэзідэнт Уга Чавес такім чынам толькі дэманструе свае амбіцыі.

Нядзіўна, што ў Менску Уга Чавеса перш за ўсё спыталі аб тым, якія кантракты ён павёз з расейскай сталіцы, і ці праўда, што іх сума дасягае $30 млрд. "Я не збіраюся займацца ўсялякімі вычварэннямі, якія распаўсюджваюць розныя агенцтвы,— заявіў журналістам венесуэльскі лідэр.— Якія лічбы вар'яцкія! Лепш спытаеце мяне, колькі грошай мы ў развіццё краіны ўкладваем!"

Падобны адказ суцэльна ўкладваўся ў фармулёўку "не пацвердзіў, але і не аспрэчыў", аднак Чавес вырашыў больш не вяртацца да расейскай тэматыкі. Паміж тым, па дадзеных "Камерсанта", падчас свайго візіту ў Расею Уга Чавес актыўна цікавіўся магчымасцю закупаў буйной партыі пераносных зенітных ракетных комплексаў (ПЗРК) "Ігла-С" (да 2,5 тыс. штук). Як распавёў "Камерсанту" прадстаўнік кампаніі "Расабаронэкспарт", "намер набыць "Іглы" выказвалася венесуэльцамі яшчэ падчас першага раўнда нашых сустрэч у 2005 годзе, калі абумаўляліся таксама пытанні паставак заводу па вытворчасці аўтаматаў Калашнікава, верталётаў і партыі знішчальнікаў". "Аднак пакуль мы не ідзем на заключэнне дамовы па ПЗРК у сілу маючыхся з ЗША дамоваў аб нераспаўсюджанні падобнага тыпу зброі",— растлумачыў суразмоўца.

На перамовах са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкай Уга Чавес казаў выключна аб мірных ініцыятывах. "У нас ідзе супрацоўніцтва ў сферы нафтавыведкі, ёсць праект па стварэнні вытворчасці ў Венесуэле абсталявання і машын. Мы скончваем праект па зборцы трактароў, грузавікоў",— паведаміў прэзідэнт Венесуэлы. У афіцыйных паведамленнях аб сустрэчы прэзідэнтаў адзначалася, што яны "абгаварылі выкананне двухбаковых праектаў, надаўшы ўвагу ўзаемадзеянню ў паліўна-энергетычнай і фінансавай сферах, стварэнню сумесных прадпрыемстваў". Пры гэтым абодва лідэра, у роўнай ступені нялюбыя Захадам, імкнуліся падкрэсліць свае адмысловыя адносіны. Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Венесуэлу звязваюць не толькі ўзаемныя інтэрасы, але і сапраўднае сяброўства. Беларускі прэзідэнт заявіў аб гатовасці "па-братэрску" развіваць супрацоўніцтва з Каракасам. "Мы, вядома, прагматыкі, свае дзеянні пралічваем эканамічна. Але ты павінен ведауь, што акрамя эканомікі ў цябе ў Беларусі самыя надзейныя сябры. Кажы, што трэба зрабіць, і мы будзем рабіць",— звярнуўся Лукашэнка да свайго госця. Той адказваў узаемнасцю: "Было бы неймаверным, праязджаючы міма, не зазірнуць у Менск хоць бы на некалькі гадзін і не пацвердзіць нашыя лепшыя пачуцці сяброўства да гэтага гераічнага народа, да вас, нашых сяброў".

Нягледзячы на тое, што Уга Чавес прабыў у Менску ўсяго адзін дзень, беларускія ўлады паспрабавалі, каб ён запомніўся венесуэльскаму госцю. Адмыслова да ягонага прыезду адзін з менскіх сквераў быў прадбачліва пераназваны ў гонар куміра Чавеса — легендарнага паўднёваамерыканскага рэвалюцыянера Сімона Балівара. Прэзідэнт Венесуэлы быў крануты. Усклаўшы вянкі да барэльефа нацыянальнага героя сваёй краіны, Уга Чавес паабяцаў змагацца супраць ворагаў Беларусі. "Я закахаўся ў беларускую зямлю, у беларускі народ і абавязваюся быць сябрам гэтага народа. Мы змагаемся супраць аднаго ворага. Трэба назваць яго сваім імем — гэта амерыканскі імперыялізм. Мы перамагалі, мы перамагаем, але бітва маецца быць доўгая",— прызнаў прэзідэнт Венесуэлы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў баявыя заслугі спадара Чавеса, узнагародзіўшы яго ордэнам Сяброўства народаў.

Характэрна, што ні адзін з прэзідэнтаў не абмовіўся аб тым, ці абмяркоўвалася на сустрэчы супрацоўніцтва па стварэнні адзінай сістэмы СРА Венесуэлы. Дамова аб гэтым была падпісаная ў 2007 годзе ў межах візіту Лукашэнкі ў Каракас, а ў красавіку цяперашняга года дакумент быў ратыфікаваны беларускім парламентам. Паводле дамоўленасцяў, Беларусь дапаможа сяброўскай краіне стварыць адзіную сістэму СРА і аб'екты радыёэлектроннай абароны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках